Спэцыялісты з Інстытуту здароўя маці полькі ў Лодзі гавораць пра цуд.

Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

 

Спэцыялісты з Інстытуту здароўя маці полькі ў Лодзі правялі кесарава сячэнне ў жанчыны, якая з кастрычніка знаходзіцца ў коме. Дзяўчынка нарадзілася здаровай.

24-гадовая Віялета Шылейка з кастрычніка не прыйшла ў прытомнасць пасля аўтамабільнай аварыі, падчас якой у яе быў пашкоджаны мозг. Жанчына была на трэцім месяцы цяжарнасці. Лодзкія лекары ня верылі, што ім удасца выратаваць дзіця. Усё ж было прынятае рашэнне захаваць цяжарнасць і на 28 тыдні было зробленае кесарава сячэньне.

«Будучы ў коме, стала знаходзячыся на аддзеле інтэнсыўнай тэрапіі, пацыентка дачакалася да 6 месяца цяжарнасці і нарадзіла праз кесарава сячэнне неданошаную дачку, вагай 850 грам. Раней былі праведзеныя дзве апэрацыі мозгу», – так пра жыццё дачкі і ўнучкі напісала на фэйсбуку маці Віялеты Шылейкі.

На працягу трох месяцаў дзяўчынка знаходзілася ў шпіталі. Пасля трапіла пад апеку да таты і бабулі. «Мы гаворым пра цуд, паколькі ўсё магло закончыцца вельмі хутка. Дзіця магло загінуць адразу пасля аварыі, паколькі маці праходзіла вельмі складаныя нейрахірургічныя апэрацыі», – адзначаюць лекары з лодзкага шпіталя.

Маці дзяўчынкі цяпер знаходзіцца ў цэнтры для людзей, якіх выводзяць з комы.

Польскае Радыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: