У Менску прайшло паседжанне Польска-беларускай міжурадавай камісіі па справах культурнай спадчыны.

Паседжанне камісіі адбылося пасля трохгадовага перапынку. Прадстаўнікі Польшчы агучылі нязменную пазіцыю: заклік распачаць эксгумацыю ў Курапатах – расказаў віцэ-міністар культуры Яраслаў Селін. На яго думку, правядзенне эксгумацыйных прац неабходна для таго, каб праверыць, ці ў Курапатах ёсць астанкі польскіх афіцэраў, паведамляе radyjo.net.

Высвятленне лёсу ахвяр гэтак званага беларускага катынскага спісу з’яўляецца важным пастулатам польскага боку ў размовах з Беларуссю. «Паколькі няма ўпэўненасці, то неабходна гэта праверыць», – сказаў Селін.

«Напэўна ў Курапатах пахаваныя ахвяры гэтак званай польскай акцыі з 1937-1938 гадоў. Мы таксама ўпэўненыя, што ў гэтым месцы можна шукаць польскіх афіцэраў, забітых вясной 1940 году ў рамках катынскага злачынства», – гаварыў на сустрэчы віцэ-міністар Яраслаў Селін.

Беларускі віцэ-міністар культуры Васіль Чэрнік нагадаў афіцыйную пазіцыю беларускага боку, паводле якой у Курапатах няма цел польскіх афіцэраў. Ён аднак падкрэсліў гатоўнасць Беларусі дзейнічаць у гэтай справе.

Чытайце па тэме:  Польша инициирует новое расследование крушения самолета Ту-154 под Смоленском, в котором погиб президент Качиньский

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.