Польшча скарачае фінансаванне беларускіх СМІ.

acija-radio-belarus

У 2017 годзе Беларускае Радыё Рацыя атрымае 120 000 злотых на перадачы для беларускай нацыянальнай меншасці – удвая менш, чым 3 гады таму, бо ў 2013 радыё атрымала 250 000 злотых. У 2016 на іх было атрымана 200 000 злотых. Сродкі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі прызначаліся на перадачы „Падляшскі канцэрт пажаданняў”, „З Падляшша родам”, „Краязнаўчыя кропкі”, „Казкі малышам”, „Падляшскі тыдзень”.

“На працягу чатырох гадоў на 60% зменшылася фінансаванне беларускіх перадач, падляшскіх перадач на Радыё Рацыя, перадач для беларускай меншасці. З 2013 перасталі выходзіць перадачы: “Народная аптэка”, “Беларуская маладзёвая”, “Культурнае бязмежжа” ды інш. Што будзе ў 2017 годзе цяжка сказаць, але гэтых сродкаў нашмат менш”, – адзначыў праграмны дырэктар “Радыё Рацыя” Юрый Ляшчынскі.

У Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы пададзены праекты на 2017 год на фінансаванне ўжо існуючых перадач, а таксама 4 праекты на новыя перадачы.

Неафіцыйная інфармацыя, што польскі ўрад прыняў рашэнне зменшыць фінансаванне тэлеканала „Белсат” на 2017 год на 2/3, у параўнанні з 2016 годам, прасачылася ў прэсу 15 снежня. То бок, адразу пасля візіту ў Мінск старшыні Сената Польшчы Станіслава Карчэўскага, які заявіў, што Польшча не спыніць падтрымкі незалежным СМІ ўзамен за паляпшэнне стасункаў з Мінскам.

Аднак міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі заявіў, што альтэрнатывай маргіналізаванаму тэлеканалу “Белсат” стане дазвол на трансляцыю «TVP Polonia» па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Дырэктар «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы выступіла з заяваю адносна далейшага функцыянавання тэлеканалу.

Чытайце па тэме:  Польшча вырашыла прыватызаваць Касцюшку?
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: