У амаль 370 месцах, зьвязаных са змаганнямі ў сталіцы, паявіліся валянтэры і гарцэры.

PAP/Stach Leszczyñski

 

«Свабода яднае» – акцыя з такой назвай праходзіць у 73 гадавіну Варшаўскага паўстання. У амаль 370 месцах, звязаных са змаганнямі ў сталіцы, паявіліся валянтэры і гарцэры. Кожны, хто наведвае гэтыя месцы памяці, атрымлівае значок «Польшча ў змаганьні» і мае магчымасьць пазнаёміцца з гісторыяй паўстання ў гэтай ваколіцы.

«Акцыя «Свабода яднае» мае звярнуць увагу перадусім на месцы, якія забытыя ці цяжка даступныя», – тлумачыць дырэктар Музэя Варшаўскага паўстання Ян Алдакоўскі. Сярод 370 месцаў некалькі дзесяткаў малавядомыя.

Арганізатары акцыі таксама падрыхтавалі адмысловае мабільнае прыкладанне «Памяць горада – шпацыр па Варшаве ў змаганні». Гэта віртуальны даведнік пра 370 згаданых месцах. Прыкладанне можна спампаваць са старонкі Варшаўскага музэя, паведамляе Польскае Радыё.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...