Відэазапіс выбуху, які забіў Паўла Шарамета каментуе Анджэй Мрочэк, былы кіраўнік аператыўнай секцыі па справах тэрактаў Аддзелу па барацьбе з Крымінальным тэрорам і забойствамі варшаўскай паліцыі.

kiek

Цяпер – эксперт Цэнтру даследванняў тэрарызму Collegium Civitas і эксперт City Security. З экспертам размаўляў Сяргей Пеляса.

«Белсат»: «Што Вам кінулася ў вочы на гэтым відэазапісе?»

Анджэй Мрочэк: «Мужчына ў шапцы з кійком паводзіць сябе ненатуральна. Звярніце ўвагу: на пачатку відэа гэты мужчына ідзе з кірунку, з якога едзе машына Шарамета. Даходзіць да скрыжавання і затрымліваецца. Машына яшчэ не даехала, а ён ужо затрымаўся. Стаіць спіной да вуліцы. У момант выбуху ён надалей стаіць задам і нават не зварушыўся ад выбуху. Пасля выбуху: звярніце ўвагу на левую руку. Як бы ён нешта папраўляў ёй, каб не выпала з кішэні.

«Белсат»: «Ён выцягвае руку з левай кішэні і перакладае кіёк з правай рукі пад левую паху і пачынае бегчы».

Анджэй Мрочэк: «Толькі праз момант ён паварочваецца і калі бачыць, што да машыны бягуць людзі, то ён таксама пачынае бегчы. І ўжо яму кіёк непатрэбны. Спачатку я думаў, што ён глухі. Але падаецца, што гэта асоба прызвычаеная да выбухаў”.

Былы варшаўскі антытэрарыст дадае: «Ён бяжыць як малады хлопец, а не як асоба, якая выкарыстоўае кіёк. Дзіўныя паводзіны. Шапка, кіёк, бегае як малады. Узнікае пытанне: ці гэты мужчына пачакаў на паліцыю і склаў сведчанні? Бо калі аддаліўся ад машыны, то ёсць верагоднасць, што ён падбег да машыны толькі каб спраўдзіць, ці забойства ўдалося і ці Шарамет загінуў. Не выключана, што менавіта ён мог дэтанаваць выбуховую прыладу на адлегласці».

Чытайце па тэме:  Свидетельницу убийства Бориса Немцова держат на съемной квартире

«Белсат»: «На двары лета. Амаль нікога няма ў шапках а тым больш у чорных куртках. Гэта бачна на відэа апублікаваным тэлеканалам 17».

Анджэй Мрочэк: «Кіёк, шапка гэта камуфляж».

«Белсат»: «Вы ў ліхія 90-ыя гады працавалі ў варшаўскай паліцыі і змагаліся з зарганізаванай злачыннасцю. Ці Вы сустракалі падобныя забойствы ў сваёй кар’еры. Што характэрнага Вы заўважылі?»

Анджэй Мрочэк: «Так. У такога тыпу замахах выканаўца знаходзіцца блізка і назірае. Хоча пацвердзіць што ахвяра мёртвая. Мой досвед падказвае што гэта такі выпадак».

Белсат


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.