Генэрала Пятра Пытэля вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Польскі генэрал затрыманы за супрацоўніцтва з ФСБ                                               PAP/Radek Pietruszka

 

Вайсковая жандармэрыя затрымала былога кіраўніка Службы ваеннай контрвыведкі Польшчы, адстаўнога брыгаднага генэрала Пятра Пытэля (Piotr Pytel), паведаміў прэс-сакратар вайсковай жандармэрыі падпалкоўнік Артур Карпенка (Artur Karpienka).

Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Варшаве Лукаш Лапчыньскі (Łukasz Łapczyński) паведаміў, што генэралу змянілі фармулёўку абвінавачвання. Гаворка ідзе пра следства, датычнае перавышэння службовых паўнамоцтваў у супрацоўніцтве Службы ваеннай контрвыведкі са службай іншай дзяржавы – гаворка ідзе пра ФСБ Расеі.

Нагадаем, у снежні 2016 году Варшаўская пракуратура пацьвердзіла інфармацыю наконт прад’яўлення абвінавачванняў у перавышэнні службовых паўнамоцтваў двум былым кіраўніком Службы ваеннай контрвыведкі й аднаму афіцэру гэтай службы. Ім пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Польскае Радыё


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.