Яна зоймецца падлікам кампэнсацыі за ваенныя знішчэнні падчас ІІ Сусветнай вайны.

Foto: PAP/Bartłomiej Zborowski

 

Па ініцыятыве партыі «Права й справядлівасць» створана парлямэнцкая камісія па ацэнцы сумы кампэнсацыі, што павінна Нямеччына Польшчы за шкоды, прычыненыя падчас Другой сусветнай вайны, паведамляе Польскае Радыё.

У польскім парлямэнце пачынаюцца працы па аналізе ды выпрацоўцы прававых шляхоў рэалізацыі гэтых патрабаванняў, – заявіў дэпутат Аркадыюш Муларчык, які з’яўляецца старшынём камісіі. Парлямэнтары таксама будуць збіраць усю дакумэнтацыю па дадзенай справе.

Першае паседжанне камісіі адбудзецца падчас бліжэйшай сэсіі Сэйма, якая заплянавана на 10-13 кастрычніка.

Камісія мае адкрыты характар. Як пазначана ў рэглямэнце, у яе склад уваходзяць дэпутаты й сэнатары, якія прадстаўляюць «непалітычную групу зацікаўленую вызначэннем абʼектыўнай ацэнкі сумы страт, панесеных Польшчай у выніку германскіх дзеянняў падчас Другой сусветнай вайны.» Аднак пакуль у склад камісіі ўвайшлі толькі дэпутаты кіроўнай партыі ПіС, апазыцыя паставілася адмоўна да новай ініцыятывы.

Стварэнне камісіі – гэта наступства ліпенскіх заяў кіраўніка партыі ПіС Яраслава Качыньскага. Палітык выказаў меркаванне, што Польшча ніколі не атрымала кампэнсацыю за вялізарныя ваенныя страты, якія краіна адчувае па сённяшні дзень.

У сваю чаргу нямецкі Бундэстаг заявіў, абапіраючыся на вынікі працы экспэртнай групы навукоўцаў, што польскія прэтэнзіі неабгрунтаваныя.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: