Трансплянтацыя вяртае пацыенту магчымасць нармальна дыхаць, есці і гаварыць.

pixabay.com/Public Domain CC0

 

Пашыраную, трохвымерную перасадку органаў шыі правялі ў 63-гадовага пацыента ў Інстытуце анкалёгіі ў Глівіцэ. Трансплянтацыя вяртае пацыенту магчымасць нармальна дыхаць, есці і гаварыць, паведамляе Польскае Радыё.

“У правядзенні апэрацыі нас пераканала кепская якасць жыцця і агромністае жаданне пацыента”, – сказаў падчас прэс-канфэрэнцыі кіраўнік трансплянталягічнай групы прафэсар Адам Мацяеўскі.

У 2008 годзе ў пацыента была праведзеная перасадка печані. Пасля ён захварэў ракам гартані, у выніку чаго яе цалкам выдалілі. Мужчына дыхаў пры дапамозе трубкі, ня мог нармальна есці, не гаварыў.

13 кастрычніка глівіцкія лекары перасадзілі яму гартань, горла, стрававод, шчытападобную залозу, парашчытападобныя залозы, пад’язычную косць, сьцёгны шыі і скуру. Цяпер мужчына праходзіць рэабілітацыю.

Чытайце па тэме:  Вашчыкоўскі: Беларусы не ўмеюць па-польску? Дык навучацца!

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.