Дзеянні супрацоўнікаў Памежнай службы Польшчы (Straż Graniczna) выратавалі жыццё беларускаму хлопчыку, паведамляе прэс-служба ведамства.

фотаздымак з «Фэйсбуку» Памежнай службы Польшчы

 

17 жніўня хлопец разам з братамі і бацькамі перасякаў мяжу ў пункце пропуску Кузніца, пакідаючы Польшчу. У пэўны момант бацькі звярнуліся па дапамогу да польскіх памежнікаў. Апошнія, пабачыўшы, што 16-месячны хлопчык страціў прытомнасць, аказалі першую дапамогі, выклікаўшы пры гэтым з гораду Сакулка «хуткую».

Да моманту прыбыцця хуткай дапамогі супрацоўнікі памежнай службы падтрымлівалі жыццёвыя функцыі хлопчыка, які, імаверна, страціў прытомнасць праз высокую тэмпературу, якая ўтрымлівалася доўгі час, і вялікую дозу прэпарату супраць высокай тэмпературы.

Машына хуткай дапамогі забрала дзіця ў шпіталь, дзе, на шчасце, удалося збіць тэмпературу.

belsat.eu,

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...