На месцы дэмантаванага ў 2015 годзе помніка чырвонаармейцам у горадзе Новы Сонч паставяць манумент Юзафу Пілсудскаму.

Фото с сайта dic.academic.ru

 

Помнік маршалу Юзафу Пілсудскаму будзе пастаўлены на Алеі Свабоды ў горадзе Новы Сонч — на месцы, дзе да нядаўняга часу стаяў манумент у гонар Чырвонай Арміі. Рада гэтага горада, размешчанага на поўдні Польшчы, адзінагалосна прыняла рашэнне ўшанаваць памяць стваральніка польскай дзяржавы. У 2018 годзе Польшча адзначае сотую гадавіну аднаўлення незалежнасці краіны.

Месца пастаноўкі помніка выбралі падчас галасавання самі жыхары горада. Манумент будзе ўяўляць сабой фігуру маршала Пілсудскага вярхом на кані. Помнік будзе знаходзіцца на высокім пастаменце.

На месцы, дзе з’явіцца помнік Юзафу Пілсудзскаму, да 2015 году размяшчаўся манумент у гонар Чырвонай Арміі, пад якім знаходзіліся пахаванні савецкіх жаўнераў. Мемарыял быў дэмантаваны, а парэшткі салдат перанесеныя на вайсковыя могілкі.

Юзаф Пілсудскі з’яўляецца ганаровым грамадзянінам Новага Сонча. Гэтае званне горад даў маршалу яшчэ ў 1916 годзе, калі Пілсудскі камандаваў польскімі нацыянальнымі вайсковымі фармаваннямі ў складзе аўстра-вугорскай арміі.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.