У папулярнай брытанскай газеце “The Guardian” з’явіўся артыкул “План выратавання сінагог Еўропы атрымлівае гучную падтрымку”. У артыкуле ідзе размова пра выратаванне самых каштоўных сінагог Еўропы, якія будуць рэстаўравацца.

Адной з першай будзе адноўлена сінагога ў Слоніме, пабудаваная ў 1642 годзе. Дарэчы, як піша  “The Guardian” у Слоніме да Другой сусветнай вайны пражывалі 17 тысяч яўрэяў, выжылі толькі 200.

Пасля вайны сінагога ў Слоніме выкарыстоўвалася пад склады, крамы і кафе.

У 2001 годзе самы стары помнік быў перададзены ва ўласнасць Іўдзейскаму рэлігійнаму аб’яднанню ў Рэспубліцы Беларусь. У сінагозе меркавалася адкрыць рэспубліканскі музей яўрэйскага мастацтва. Пэўны час яна рэстаўравалася, але рэстаўрацыя даўно спынілася. Сігагога у цэнтры Слоніма сёння паціху разбураецца.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытайце па тэме:  The Guardian: Как распознать пропаганду и защитить себя?
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: