Прабачэнне падлетка перад “Мінскім гарадавым” каштавала пасады начальніку ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Георгію Яўчару.

Георгій Яўчар

 

Як патлумачылі «Нашай Ніве» крыніцы, Яўчар зняты за «агулам незадавальняючую работу», але, маўляў, апошняй кропляй стаў ягоны крэатыў з відэа, на якім падлетак выбачаўся перад скульптурай гарадавога.

«Падлетак рэальна існаваў, але ідэя зрабіць з гэтага спектакль прыйшла менавіта прэс-сакратару. Гэтае відэа і наступныя рэакцыі раз’юшылі міністра Шуневіча», — сказалі крыніцы.

Сам Яўчар у размове з «Нашай Нівай» сказаў, што цяпер знаходзіцца ў адпачынку, пасля выхаду з якога будзе зразумела, ці працягне ён службу ў МУС.

Цяпер ягоныя абавязкі выконвае Віктар Новікаў.

Начальнікам інфармацыйнага ўпраўлення Георгій Яўчар адпрацаваў трохі больш за паўгода.

Неўзабаве пасля апублікавання гэтай інфармацыі Яўчар паведаміў у сваім фэйсбуку, што «сышоў па выслузе гадоў» і «прыняў рашэнне сам». 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: