На платформе «Талака» зʼявіўся праект, які мае дапамагчы 47-гадовай жанчыне, якой чыноўнікі пагражалі забраць дзіця.

«Людзі, прашу ў вас дапамогі! Не, не матэрыяльнай… Я прашу, можа хто падкажа, дзе можна прадаць нырку», – напісала ў сацсетках 47-гадовая Алена Куколь.

На грошы ад продажы ныркі Алена плануе памяняць праводку і падлогу ў хаце – каб адчапіліся органы апекі. 25 год яна выхоўвае сына-інваліда ў цяжкіх жыццёвых умовах. Муж сышоў, сказаўшы, што знойдзе маладую, якая здаровых народзіць. Пасля гэтага працаваць часу не было: жанчына жыве на дапамогу па догляду за дзіцём.

Мясцовыя чыноўнікі патрабуюць, каб Алена палепшыла свае жыллёвыя ўмовы за свае грошы, інакш дадуць штраф і пазбавяць бацькоўскіх правоў.

Закладальнікі праекту на «Талацэ» спадзяюцца сабраць да 10 тысячаў рублёў – гэтая сума ўказаная як мэта збору. Мінімальны ўнёсак, які можна зрабіць – 2 рублі.

У студзені з дапамогаю «Талакі» журналіст «Белсату» Зміцер Ягораў сабраў больш за 1,5 тысячы рублёў на патрэбы сляпога паэта Алеся Чобата, які таксама быў адным з герояў публікацый на belsat.eu.

Гэтую суму – нашмат большую, чымся закладалася, удалося сабраць цягам трох тыдняў.

belsat.eu

Чытайце па тэме:  «Не пересаживать из кресла в кресло!» Как чиновники не слушаются президента

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.