Кіраўнік мінскага аддзялення кампаніі Juno Аляксей Мінкевіч выказаўся наконт брыдкага запісу свайго падначаленага Андрэя Кірыленкі.

Андрэй Кірыленка

 

Нагадаем, той напісаў пра святкаванне стагоддзя БНР каля Опернага тэатра наступныя словы: «Каб там штосьці ўзарвалі, каб іх гнілыя вантробы на некалькі кіламетраў разляцеліся».

«У РБ знакавы дзень — афіцыяльна ўбогае нацысцкае быдла ладзіць шабаш па святкаванні ўбогага высера пад назвай БНР. Пры гэтым — пры поўнай падтрымцы ўладаў. Ктулху святы, зрабі так, каб там штосьці ўзарвалі, каб іх гнілыя вантробы на некалькі кіламетраў разляцеліся, а», — напісаў у сваім блогу праграміст.

«Наша Ніва» патэлефанавала Кірыленку, каб удакладніць, чые менавіта вантробы яму б хацелася бачыць раскіданымі: дзяцей, якія прыйшлі з бацькамі на свята ці, можа, хрысціянскага духавенства?

У адказ Кірыленка сказаў, што «не хоча бачыць нацызму ў Беларусі».

«Вы ў курсе гісторыі бел-чырвона-белай сімволікі? Кім яна выкарыстоўвалася? Я раскажу: першы раз БНР, потым падчас Другой сусветнай вайны такімі арганізацыямі, як Саюз беларускай моладзі, Беларуская краёвая абарона.

Далей гэта сімволіка выкарыстоўвалася тымі людзьмі, якія знішчылі маю радзіму — СССР», — сказаў праграміст.

Ці лічыць ён нацыстамі, напрыклад, Васіля Быкава ці Алеся Адамовіча?

«Я не ведаю, хто гэтыя людзі, — прызнаўся Андрэй Кірыленка. — Хто? Пісьменнікі? Вы думаеце, што я неадукаваны, калі не ўмею чытаць па-беларуску і не ведаю местачковых аўтараў?». 

«Кампанія Juno як міжнародная тэхналагічная кампанія, была і застаецца па-за палітыкай. Мы не навязваем сваім супрацоўнікам пэўных поглядаў на тыя ці іншыя рэчы і не сочым за тым, што яны пішуць у сацсетках — у пытаннях, якія не датычацца працоўных момантаў, яны вольныя выказвацца, як захочуць. Гэта тая свабода, за якую ў тым ліку цэняць працу ў кампаніі, — гаворыцца ў пісьмовым адказе Аляксея Мінкевіча. — Разам з тым, я, вядома, разумею, што такое агрэсіўнае выказванне супрацоўніка, хай і прыватнае, хочацца звязаць з кампаніяй. І што ўсё роўна, пра што яно было і супраць каго было накіравана, усё роўна, у каго якія погляды на жыццё — у той форме, у якой яно выказана, сапраўды можа абразіць нават тых, хто прачытаў яго выпадкова.

Таму як чалавек я шчыра шкадую аб тым, што яно з’явілася — нягледзячы на тое, што ні кампанія, ні я асабіста не маем да гэтага дачынення».

Juno — праект, які спрабуе кінуць выклік сусветна вядомаму сэрвісу Uber.

Чытайце па тэме:  За самодеятельность функционера с российским флагом поплатится сборная Беларуси?
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: