Пракуратура Глыбоцкага раёна разглядзела заяву юрыста ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча аб парушэнні службовымі асобамі Глыбоцкага райвыканкама заканадаўства ў частцы незаконнага ўвядзення на тэрыторыі раёна з 14 да 20 верасня 2017 года каменданцкага часу.

Скрын-шот з сайта Глыбоцкага райвыканкама

 

“Праверкай па звароце ўстаноўлена, што Глыбоцкім райвыканкамам афіцыйнае рашэнне аб увядзенні каменданцкага часу не прымалася, а размяшчэнне 14 верасня на сайце райвыканкама адпаведнай інфармацыі насіла толькі навучальны характар у межах вучэнняў па тэрытарыяльнай абароне і якіх бы там абмежаванняў правоў і свабод грамадзян не цягнула”, – пазначыў у адказе да праваабаронцы пракурор Глыбоцкага раёна Ігар Валынец.

Ён вырашыў, што падставў для прыняцця па звароце Валянціна Стэфановіча мераў пракурорскага рэагавання няма.

Праваабаронца адзначае, што ўсё ж такі грамадзяне былі праінфармаваныя пра каменданцкую гадзіну не толькі праз сайт Глыбоцкага райвыканкама, але і праз абвесткі, якія былі развешаныя ў горадзе.

“Я, як грамадзянін, калі б прачытаў такую абвестку, палічыў бы, што мне прадпісана дзейнічаць так, як было там ўказана: не выходзіць на вуліцу без неабходнасці, не перамяшчацца паміж населенымі пунктамі без дакументаў і г.д.

Акрамя таго, невядома, як бы разгортваліся падзеі, калі б журналісты не звярнулі ўвагу на такое рашэнне і выканкам не адказаў, што ўсё гэта “панарошку”. Атрымоўваецца, што такім чынам службовыя асобы маглі б правесці і іншыя “вучэнні”, да прыкладу зрабіць мабілізацыю ўсіх ваеннаабавязаных”, – сказаў Валянцін Стэфановіч.

Чытайце па тэме:  Государство пойдет на судебно-правовые реформы, если не хочет беларуского майдана

Нагадаем, 14 верасня сродкі масавай інфармацыі Беларусі абляцела навіна аб тым, што ў Глыбокім уведзена каменданцкая гадзіна з-за вучэнняў “Захад-2017”, спасылаючыся на паведамленне на сайце Глыбоцкага райвыканкама. Пасля з’яўлення інфармацыі пра гэта ў СМІ, у хуткім часе паведамленне было выдалена са старонкі сайту.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.