Праваабаронцы просяць паведамляць незалежным назіральнікам пра прымус галасаваць датэрмінова.

Фото: gp.by

 

У сувязі з пачаткам датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання, праваабаронцы нагадваюць, што адміністрацыі навучальных установаў, прадпрыемстваў не надзеленыя функцыямі па арганізацыі выбарчага працэсу. Удзел у выбарах – выключнае права выбаршчыка, і ніхто не мае права кантраляваць – дзе, калі і як ён будзе галасаваць.

Пра выпадкі парушэнняў назіральнікі заклікаюць паведамляць на скрыню кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” elections2018@spring96.org ці па тэлефоне (17) 394 63 11.

Дададзім, што датэрміновае галасаванне будзе праходзіць з 13 па 17 лютага ўключна, асноўны дзень галасавання – 18 лютага.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: