Міжнародная няўрадавая арганізацыя Amnesty International 7 ліпеня апублікавала справаздачу, у якой паведамляе, што ў Беларусі спецслужбы выкарыстоўваюць мабільных аператараў для неабмежаванага сачэння за грамадзянамі. Еўрарадыё спрабуе разабрацца, ці сапраўды гэта так.

2115

У справаздачы Amnesty International паведамляецца, што кампаніі, якія працуюць у Беларусі, абавязаныя прадастаўляць уладам доступ у любы час і да якіх заўгодна дадзеных. Таму, калі КДБ хоча за кімсьці шпіёніць, яму не патрэбны ордэр, не трэба прасіць кампанію аб доступе.

Спецыяліст па інфармацыйнай бяспецы Ілля П., кажа, што тэхнічна ўсе мабільныя аператары і інтэрнет-правайдары мусяць усталяваць у сябе адмысловы тэрмінал пад назвай СОРМ — сістэму тэхнічных сродкаў для правядзення аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў.

Фактычна, гэты тэрмінал дае бесперапынны доступ да любой інфармацыі на серверах правайдэраў і мабільных аператараў. Спецыяліст тлумачыць, што праз СОРМ інфармацыю пра карыстальнікаў супрацоўнікі спецслужбаў могуць браць бесперапынна, у любой колькасці і калі заўгодна. Пра сам факт атрымання інфармацыі правайдары могуць і не ведаць.

Пра гэта паведамляюць і ў прэс-службе інтэрнет-правайдэра “Атлант-Тэлеком”:

“Аператары ўсталёўваюць на сваіх сетках спецыяльнае абсталяванне, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Праваахоўныя органы з’яўляюцца карыстальнікамі гэтага абсталявання і дзейнічаюць у адпаведнасці са сваімі ўнутранымі палажэннямі і рэгламентамі. З-за таго, што аператары не з’яўляюцца ўдзельнікамі аператыўна-вышуковай дзейнасці і не маюць кантралюючых функцый, яны не маюць доступу да гэтага абсталявання і да іншай інфармацыі пра яго карыстанне”.

Чытайце па тэме:  Міколу Статкевіча затрымалі перад паездкай у Кіеў

У справаздачы таксама паведамляецца, што прававая база, якая рэгулюе парадак сакрэтнага назірання ў Беларусі, характарызуецца адсутнасцю адпаведных гарантый бяспекі і дазваляе ўладам ажыццяўляць шырокамаштабнае сачэнне практычна без усялякага абгрунтавання.

Гэта пацвярджае і старшыня Беларускага хельсінскага камітэта Алег Гулак. Ён кажа, што законы ў гэтай галіне вельмі несістэматычныя і маюць расплыўчатыя фармулёўкі. Ёсць закон аб аператыўна-вышуковай дзейнасці, згодна з якім, калі асоба падазраецца ў здзяйсненні злачынства, па санкцыі пракурора можна атрымаць доступ да ўсіх яе звестак.

Але закон неаднаразова пашыраўся, і цяпер без санкцыі пракурора атрымаць такія звесткі можна па загадзе міністра Унутраных спраў, старшыні КДБ, Камітэта дзяржаўнага кантролю і шэрагу іншых структур.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.