7 студзеня праваслаўныя Беларусі і некаторых іншых краін адзначаюць адно з самых значных царкоўных святаў — Нараджэнне Хрыстова.

Ілюстрацыя intex-press.by

 

У сваім калядным пасланні Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел падкрэсліў, што “сам Бог явіў сябе ў плоці, каб разбурыць зло, грэх і смерць”, паведамляе Еўрарадыё.

Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня адзначаюць не толькі Руская праваслаўная царква (часткай якой з’яўляецца Беларускі экзархат), але і Грузінская, Іерусалімская, Польская, Сербская праваслаўныя цэрквы, а таксама Праваслаўная царква Украіны.

Дарэчы, астатнія праваслаўныя памесныя царквы (Албанская, Александрыйская, Антыяхійская, Балгарская, Кіпрская, Канстанцінопальская, Румынская, Эладская, царква Чэшскіх зямель і Славакіі, праваслаўная царква ў Амерыцы) святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня.

Беларуская праўда віншуе ўсіх, хто сёння святкуе Нараджэнне Хрыстова!

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...