Раскошны бізнес-клас азербайджанскіх авіялініяў… найлепшыя гатэлі Баку… нятанная прыемнасць. Але калі вы – дэпутат Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, то ўлады Азербайджану знойдуць спосаб, як аплаціць вам такі ваяж. А, каб візіт быў сапраўды незабыўны, яшчэ і залатых упрыгажэнняў падораць або шыкоўны ўсходні дыван. Шчодрасцю афіцыйнага Баку кожны год могуць скарыстацца да 60-ці прадстаўнікоў Асамблеі. Толькі вось за што ж еўрапейскія дэпутаты атрымліваюць гэты «бясплатны» сыр?

«У краіне шмат палітычных зняволеных: палітыкаў, журналістаў, блогераў. Падкупаючы еўрапейскіх палітыкаў азербайджанскія ўлады хочуць адвесці праблему правоў чалавека на другі план», – кажа Мубарыз Рахімілі, журналіст з Азербайджану.

Журналісцкі цэнтр даследавання карупцыі і зарганізаванай злачыннасці высветліў, што для стварэння рэзерву «свабодных» сродкаў на такую «дыпламатычную» ў двукоссі дзейнасць улады Азербайджану выкарыстоўвалі фіктыўныя кампаніі ў Вялікай Брытаніі, праз якія было адмыта амаль $ 3 млрд. Грошы паступалі наўпрост з дзяржаўнага Міжнароднага Банку Азербайджану ў эстонскі філіял аднаго з дацкіх банкаў. Там яны раствараліся на рахунках шэрагу брытанскіх фірмаў.

У 2013 годзе адна з азербайджанскіх брытанскіх кампаніяў – «Полукс Мэнэджмент» выплаціла Eur 61 тыс на рахунак нямецкага палітыка Эдварда Лінтнера. За два тыдні да грашовага пераводу былы дэпутат Бундэстагу ўзначальваў камісію назіральнікаў ад Нямеччыны на прэзідэнцкіх выбарах у Азербайджане. Выбары яму спадабаліся

З 2012 да 2014 года Лінтнэр атрымаў Eur 891 тыс ад фіктыўных брытанскіх кампаніяў

Другім уплывовым еўрапейскім пратэжэ Азербайджану аказаўся італьянскі палітык Люка Валёнтэ. Яму фіктыўныя фірмы пералічылі Eur 2,4 млн. Палітык актыўна супрацьдзеяў прыняццю рэзалюцыі ПАРЕ пра палітвязняў у Азербайджане. Як вынік, рэзалюцыя не прайшла, але самім Валёнтэ занялася міланская пракуратура. І гэта толькі вядомыя прэсе выпадкі.

Чытайце па тэме:  Зачем Алиев назначил свою жену вице-президентом Азербайджана

Зрэшты, «чорны фонд» Азербайджану выкарыстоўвалі не толькі для подкупу еўрапейскіх палітыкаў. Журналісты з цэнтру расследаванняў здабылі факты таго, што грошы ішлі і ў кішэню першага віцэ-прэмʼера Азербайджану, ягоных сыноў ды іншых азербайджанскіх чыноўнікаў.

Ігар Кулей,«Белсат»


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.