Карэспандэнт BBC прасачыў шлях цыгарэтаў з фабрыкі «Нёман» да лонданскіх і ліверпульскіх дылераў.

cig

Пасля таго, як летась у Вялікай Брытаніі было прададзена 610 млн нелегальных цыгарэтаў, а скарб не далічыўся 1,6 млрд фунтаў стэрлінгаў, рэпартэр Ангус Краўфорд (Angus Crawford) рушыць у Горадню, у Беларусь – «апошнюю камуністычную краіну» у Еўропе, якую «некаторыя называюць апошняй дыктатурай».

Бізнес, паводле Краўфорда, – вельмі прыбытковы («highly lucrative»): пачка цыгарэтаў каштуе тут 40 пэні, а ў Вялікай Брытаніі прадаецца за 3 фунт стэрлінгаў.

Кантрабандысты-дармаеды

Журналіста на фабрыку не пускаюць: адміністрацы «Нёмана» кажа, што прадукцыя тытуню – «таямніца фірмы». Аднак, паводле» Краўфорда, няма ніякіх падставаў меркаваць, што фабрыка заахвочвае кантрабандыстаў.

Фабрыка «Нёман» выпускае 20 млрд цыгарэтаў штогод, піша BBC.

Фабрыка «Нёман» выпускае 20 млрд цыгарэтаў штогод, піша BBC.

На аўтадарозе ў напрамку Польшчы рэпартэр знаходзіць краму, якая гандлюе цыгарэтамі 24 гадзіны на содні. Краўфорд кажа прадавачцы, што хацеў б набыць цыгарэтаў, каб правезці іх у Літву, і яна раіць яму схаваць іх у аўце.

Пазней Краўфорд сустракае Віктара, які займаецца кантрабандай з 90-х, і нават «напісаў пра гэта кніжку». Беларус прызнаецца, што людзі займаюцца гэтым з-за эканамічнага крызісу, а «калі не маеш працы, трэба плаціць дзяржаве падатак».

«Кантрабанда дае людзям магчымасць заплаціць гэты падатак», – кажа Віктар.

У наступнай цыгарэтнай краме прадавец прызнаецца, што тут закупаюцца кантрабандысты, і раіць брытанцу схаваць цыгарэты пад адзеннем, «вакол цела».

Памежныя краіны Еўразвязу стараюцца супрацьдзейнічаць перавозу цыгарэтаў. «У нас два прыярытэты, – кажа літоўскі памежнік Караліс Тумоса, – нелегальныя імігранты і кантрабанда».

straz

Паводле памежнікаў, кантрабандысты часта дамаўляюцца пра сустрэчу і проста перакідваюць цыгарэты праз памежны плот, выкарыстоўваюць дроны і плыты на Нёмане.

У Польшчы затрымалі рэкордную колькасць цыгарэт, якія везлі з Беларусі ў газавых цыстэрнах

На пункце пропуску памежнікі паказваюць Крауфорду цяжкавік, у падвойным даху прычэпы якога знайшлі 12 тыс. пачак цыгарэтаў.

Кантрабандысты-паліцыянты

Паводле BBC, гарадзенскія цыгарэты можна набыць па ўсёй Літве за 1,5 фунта стэрлінгаў, яшчэ большыя грошы можна атрымаць, калі пераслаць цыгарэты ў Нямеччыну, Італію і Вялікую Брытанію.

Якім чынам – Краўфорду распавядае былы літоўскі паліцыянт Ёнас, які займаўся кантрабандай, быў затрыманы, звольнены і асуджаны на турэмнага зняволення: «Большасць выкарыстоўвае мікрааўтобусы або бяруць цыгарэты на борт самалёта».

«Галоўны шлях – праз Кале і тунэль пад Ла-Маншам. Так ехаў я», – распавядае Ёнас.

Паводле кантрабандыста, некаторыя выкарыстоўваюць вялікія карабельныя кантэйнеры, але большасць проста едуць мікрааўтобусамі, якія маюць загадзя падрыхтаваныя патаемныя месцы. У мікрааўтобусе або грузавым аўце можна схаваць пяць блокаў гэтак, што іх ніхто не знойдзе».

У Лондане Краўфорду ўдаецца набыць беларускія цыгарэты ў чатырох розных месцах – між іншым у выпадкова сустрэтай на вуліцы жанчыны, а таксама ў газетнага прадаўца.

Кіяскёр, які прадае нелегальныя цыгарэты можа атрымаць штраф у памеры 5 тыс. фунтаў стэрлінгаў, кантрабандысты, якія ўвозяць у краіну вялікія партыі цыгарэтаў, – да 10 гадоў турмы.

У Ліверпулі цыгарэты «NZ», «Менск» і «Фэст» Краўфорд знаходзіць разам з афіцэрам службы «Trading Standards» і сабакам Бэртам у адной з гарадскіх крамаў.

 

Паводле службоўцы, толькі за апошнія два гады «Trading Standards» супольна з іншымі праваахоўнымі органамі Вялікай Брытаніі выявілі 3,5 млрд нелегальных цыгарэтаў і амаль 600 тонаў тытуню для скручвання самаробных цыгарэтаў.

BBC, Белсат

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: