Ляўрэата прэстыжнай прэміі выбралі лідары палітычных фракцый Эўрапарлямэнта.

EPA/MIGUEL GUTIERREZ    Dostawca: PAP/EPA

 

Ляўрэатам сёлетняй прэміі імя А. Сахарава стала дэмакратычная апазыцыя ў Вэнэсуэле. Вэнэсуэльскі Нацыянальны Сход і зняволеныя апазыцыянэры былі ўзнагароджаны за „свабоду духу”, – чытаем у абгрунтаванні Эўрапейскага парлямэнта. Выбар пераможцы адбыўся падчас сустрэчы лідараў палітычных фракцый Эўрапарлямэнта.

Вэнэсуэльская апазыцыя арганізуе мірныя пратэсты супраць паглыблення эканамічнага крызысу ў краіне й аўтарытарнай улады Нікаласа Мадуры.
У выніку рэпрэсій з красавіка ў краіне загінулі каля 120 чалавек, сотні апынуліся ў турме.

Прэмія імя савецкага вучонага, палітычнага дзеяча й ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Андрэя Сахарава ўручаецца з 1988 году. Пераможцы атрымліваюць 50 тысяч эўра, паведамляе Польскае Радыё.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.