Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Ан Брасер падчас сустрэчы з кіраўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесем Бяляцкім запэўніла яго ў поўнай падтрымцы з боку ПАСЕ працы праваабаронцаў у Беларусі.

Кіраўнік ПЦ "Вясна", віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі і Прэзідэнт ПАСЕ Ан Брасер. Страсбург, 2 ліпеня 2014 года

Кіраўнік ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі і Прэзідэнт ПАСЕ Ан Брасер. Страсбург, 2 ліпеня 2014 года

На гэтай сустрэчы, якая адбылася 2 ліпеня ў Страсбургу, Алесь Бяляцкі быў у суправаджэнні сваіх калегаў – Прэзідэнта FIDH Карыма Лахіджы і кіраўніка аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Сашы Кулаевай.
fidh_pace
Ан Брасер выкарыстала гэтую магчымасць, каб асабіста, ад імя Асамблеі, павіншаваць Алеся Бяляцкага з прысуджэннем першай прэміі Вацлава Гавела ў галіне правоў чалавека. Прэмія была прысуджана праваабаронцу Асамблеяй у верасні 2013 года, але лаўрэат, які знаходзіўся ў зняволенні з 2011 года, не змог прысутнічаць на цырымоніі ўручэння. Прэзідэнт ПАСЕ абмеркавала з Алесем Бяляцкім сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і ролю Асамблеі ў яе паляпшэнні.

“Сп. Бяляцкі з’яўляецца для нас сімвалам непарушнай прыхільнасці правам чалавека. Шчыра вітаючы яго вызвалення з турмы 21 чэрвеня, я ўражаная яго моцным жаданнем працягваць сваю вельмі каштоўную працу ў галіне правоў чалавека і супрацоўніцтва з Асамблеяй і Саветам Еўропы”, – сказала спн. Брасер.

“Высока ацэньваючы прыхільнасць сп. Бяляцкага, я таксама хачу выказаць нашую поўную падтрымку працы ўсіх праваабаронцаў у Беларусі, якія вымушаныя змагацца за нашыя агульныя каштоўнасці ў вельмі цяжкіх умовах. Я ўпэўненая, што гэтая цяжкая праца не будзе марнай, і я спадзяюся, што з іх дапамогай Беларусь хутка стане сапраўды дэмакратычнай дзяржавай, якая паважае вяршэнства закона і стандарты Савета Еўропы ў галіне правоў чалавека”, – адзначыла прэзідэнт ПАСЕ.

bialiacki_shulz

bialiacki_kulaeva_shulz

fidh_fule

bialiacki_lahidjii_fule

bialiacki_fule
У гэты дзень у Страсбургу ў былога палітвязня і яго калегаў з FIDH адбылося яшчэ некалькі сустрэчаў на вышэйшым узроўні, у прыватнасці, з прэзідэнтам Еўрапейскага Парламента Марцінам Шульцам і Еўрапейскім камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле . Таксама Алесь Бяляцкі даў прэс-канферэнцыю ў Еўрапарламенце і інтэрв’ю EUobserver – незалежнаму інтэрнэт-выданню, якое асвятляе палітычныя падзеі ў Еўрасаюзе, а таксама актуальныя тэмы, звязаныя з правамі чалавека, праблемамі дэмакратызацыі ў ЕС і інш.

Крыніца: ПЦ Вясна

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...