Аляксандар Лукашэнка 28 верасня зьняў з пасады рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту акадэміка Сяргея Абламейку і прызначыў на гэтае месца былога рэктара Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Андрэя Караля. Як гэтую адстаўку і прызначэнне камэнтуюць вядомыя дзеячы навукова-адукацыйнай сфэры?

Андрэй Кароль, архіўнае фота

 

«Кароль арганізоўваў разгон нацыянальна свядомых гісторыкаў»

Алесь Краўцэвіч, прафэсар, доктар гістарычных навук, выкладаў у ГДУ на пачатку 2000-х гадоў:

Алесь Краўцэвіч, архіўнае фота

 

— Асабіста я са спадаром Андрэем Каралём незнаёмы, але дакладна ведаю, што гэта чалавек, пры якім разагналі гісторыкаў з Гарадзенскага ўнівэрсытэту, што нават ён асабіста арганізоўваў гэтыя расправы над навукоўцамі-гісторыкамі. То бок тут ён выявіўся як прыслужнік рэжыму, для мяне гэта адназначна.

А што яшчэ пра яго сказаць? Як пра навукоўца я нічога пра яго ня чуў, ведаю, што доктарам навук ён стаў па пэдагогіцы, але наколькі глыбокі ён навуковец, мне цяжка меркаваць.

Выкладчыкі ГДУ, прафэсары, з якімі я кантактаваў апошнім часам, даволі нэгатыўна ацэньвалі сытуацыю ў іх ВНУ. Казалі, што ідзе імітацыя навучальнага працэсу.

Адзін выказаўся нават гэтак, што ад Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту засталася толькі гучная назва, адукацыя там — толькі дах, а якія насамрэч там робяцца справы, невядома.

«Калі меркаваць па шанхайскім рэйтынгу, дык БДУ незаўважны»

Аляксандар Казулін, рэктар БДУ ў сярэдзіне 2000-х гадоў, кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2006 году.

Аляксандар Казулін, архіўнае фота

 

Чытайце па тэме:  Ректор БГУ предостерег студентов от участия в "политических играх"

— Для мне адстаўка Сяргея Абламейкі ня стала нечаканасцю, ужо месяцы тры пра гэта казалі ў навукова-адукацыйных колах. Наколькі ведаю, у БДУ была сур’ёзная праверка, і, магчыма, па яе выніках яму сказалі пісаць заяву аб адстаўцы.

Вядома, некарэктна выказвацца дрэнна пра сваіх наступнікаў, але заўважу: цяжка адзначыць станоўчае, што з’явілася ў БДУ за час кіравання Сяргея Абламейкі. Ён добры навуковец, але, на маю думку, пры ім узровень БДУ як вышэйшай навучальнай установы краіны відавочна знізіўся.

А тое, што ў БДУ спасылаюцца на рост міжнароднага рэйтынгу, дык трэба паглядзець, якія гэта рэйтынгі. Бо, прыкладам, калі ўзяць шанхайскі рэйтынг паводле спэцыяльнасцяў, дык БДУ ў ім можна і не заўважыць.

І гэта ня дзіва, бо, скажам, матэрыяльна-тэхнічная база ўнівэрсытэту безнадзейна састарэла, новае абсталяванне не закупляецца, галоўны корпус БДУ за 50 год не рамантаваўся. На маю думку, вынікі, з якімі БДУ падыдзе да свайго стагоддзя, будуць вельмі сумныя.

Пра сытуацыю ў БДУ можна меркаваць і па ўзроўні заробкаў прафэсарска-выкладчыцкага складу. У параўнанні з тым жа Тэхналягічным унівэрсытэтам выкладчыкі БДУ зарабляюць на 40–50% меней — хіба гэтак можна?

Раней штогод у лютым рабілася справаздача пра гаспадарча-фінансавую дзейнасць, усе лічбы былі адкрытыя, было бачна, колькі атрымлівае рэктар, колькі прарэктар, дэкан, загадчык катэдры — усе. Цяпер усе дадзеныя закрытыя, і гэта ненармальна.

Чытайце па тэме:  Сегодня в Минске пройдет Марш студентов

Пра акадэмічныя свабоды, пра студэнцкае самакіраванне таксама гаварыць не выпадае. Іх няма. За маім часам рэктар абіраўся аб’яднанай радай унівэрсытэту, у якую ўваходзіла 625 чалавек, дэканы абіраліся навуковымі радамі. Цяпер — усе прызначаюцца, і за час кіравання Сяргея Абламейкі нічога ў лепшы бок не змянілася. У тым ліку адлічваюць студэнтаў, якія заўважаныя ў апазыцыйнай дзейнасці.

Ці такая рэч: за маім часам студэнты маглі браць удзел у ацэнцы ўзроўню выкладчыкаў. Калі дзе выкладчык выкладаў па старых канспэктах, гэта станавілася вядома, узнікала пытанне адносна такога выкладчыка. Складаліся рэйтынгі выкладчыкаў, і пры гэтым улічваліся ацэнкі студэнтаў. А цяпер гэтага зноў няма, як у савецкія часы.

Што да прызначэння на пасаду рэктара БДУ спэцыяліста з Гародні і ўпершыню за пасляваенныя часы не выпускніка БДУ— гэта мяне здзівіла. І ня толькі таму, што на ўзровень рэктара нацыянальнага ўнівэрсытэту ставяць чалавека з пэрыфэрыі.

Ён што, выдатны навуковец, бліскучы пэдагог, выключны мэнэджэр? Але такога я пра Андрэя Караля ня чуў. Што ён добры служака, выканаўца — гэта магчыма, бо, па маіх звестках, ягоная кандыдатура ўжо фігуравала падчас прызначэння міністра адукацыі. Але хіба гэтай якасці дастаткова?

Трэба зыходзіць з таго, што нацыянальны ўнівэрсытэт — гэта флягман, што ён павінен паказваць іншым ВНУ прыклад таго, як развівацца, у якім кірунку рухацца. Прычым ня толькі ў адукацыі і навуцы, але і ў падыходах да развіцьця грамадзтва. І таму галоўнае, каб рэктар БДУ адпавядаў гэтым крытэрам.

Чытайце па тэме:  «Паскудный человек» или «отличный выбор»: чего ждать от нового ректора БГУ?

А ў нас атрымліваецца з кожным разам усё горш. І ў выніку БДУ з флягмана і лякаматыва, ці ледакола, калі магчыма гэтак сказаць, ператвараецца ў звычайны шараговы інстытут.

Алег Грузьдзіловіч


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.