Мясцовыя дактары спачатку не змаглі дыягнаставаць у работніка «Рэчыцадрэва» Леаніда Сасноўскага гаймарыт, потым лячылі не ад таго.

У выніку гной раз’еў храшчы і косткі твару, вочы распаўзліся ў бакі, выгляд стаў як у прышэльца — у платнай клініцы схапіліся за галаву і адправілі на аперацыю, паведамляе “Наша Ніва”.

Але, як стала вядома цягам дадатковага абследавання, аперацыю зрабіць ужо немагчыма — на месцы гнайнікоў развілася анкалогія.

«Аперацыю можна было рабіць пару месяцаў таму, калі злаякасных працэсаў яшчэ не было.

У анкацэнтры ўсе ў шоку ад рэцыцкіх дактароў, Леанід ужо прайшоў першы курс хіміятэрапіі, цяпер ён дома з моцным галаўным болем.

Што будзе далей, невядома», — сказаў сябар мужчыны Алег Шабетнік.

Чытайце па тэме:  "Прихожу домой - на дверях замок". В Речице 20-летнего сироту выселяют на улицу
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: