Прысуд Андрэю Бяляўскаму агучаць у пятніцу, 12 студзеня, у 9:30 у судзе Ленінскага раёна Мінска. Былога фігуранта “справы патрыётаў” вінавацяць у захоўванні баявога патрона. Дзяржабвінаваўца Аляксей Кісляк папрасіў для Бяляўскага 1 год “хатняй хіміі”. Паводле яго слоў, трэба адмяніць частку абвінавачвання.

Андрэй Бяляўскі ў зале суда. Фота: Еўрарадыё

 

Кісляк: “У судзе не пацвердзілася, што Андрэй Бяляўскі адмыслова перавозіў у сваёй машыне баявы патрон. Згодна з яго станоўчай характарыстыкай, прашу прысудзіць яго да 1 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы”.

Адвакат прасіў прызначыць штраф, паведамляе Еўрарадыё.

Дызайнера камп’ютарнай графікі Андрэя Бяляўскага спярша затрымлівалі па “справе патрыётаў”, ён правёў за кратамі 2,5 месяцы, падчас ператрусу ў яго знайшлі баявы патрон. Сваю віну Бяляўскі прызнаў цалкам. Сказаў, што патрон знайшоў выпадкова і пакінуў у якасці сувеніра.

Чытайце па тэме:  Шуневич угрозами добивается результата от хоккейного "Динамо"

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment