Ён быў асуджаны за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 8 верасня пад лёзунгам «За мірную Беларусь» супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

Акцыя супраць вучэнняў Захад-2017 у Дзень беларускай вайсковай славы, прамаўляе Ўладзімер Някляеў

 

Паплечнікі, актывісты, журналісты, якія сабраліся пад турэмнымі мурамі на завулку Акрэсціна, сустрэлі вязня воклічамі «Жыве Беларусь!».

Спадар Уладзімер абняў жонку Вольгу і паскардзіўся, што не далі з’явіцца перад ёй прыгожым — забаранілі пагаліцца.

«Не маглі абыйсціся без падлянкі нават у апошні дзень», — пажартаваў ён.

Сказаў, што з турмы заўсёды радасна выходзіць, але агульны настрой ня вельмі добры. Па яго словах, сваімі рэгулярнымі арыштамі ўлады чакаюць, што калі-небудзь «выцягнуць паэта наперад у белых тапках». І дадаў: каб у адзін з дзён кроў пайшла не носам, а ў мозг, іх мара, магчыма, і збылася б.

Схапілі па дарозе ў клініку

Уладзімер Някляеў расказаў некаторыя падрабязнасці свайго затрымання. На 9.50 раніцы 15 верасня ў яго быў талон да лекара. Яго схапілі па дарозе ў клініку, дакладна ведаючы куды і ў колькі ён будзе накіроўвацца.

Спадар Уладзімер кажа, што напярэдадні ўвечары размаўляў з калегам Міколам Статкевічам, пераказаўшы яму свае пляны. З гэтага вынікае, што іх тэлефоны праслухоўваюцца спэцслужбамі. Адпаведна, тыя ўмешваюцца ня толькі ў палітычнае, але і ў асабістае жыццё, кажа палітык.

Чытайце па тэме:  Кніга Уладзіміра Някляева трапіла ў фінал польскай прэміі Angelus

У зняволенні Някляева найбольш абурала, што яго фактычна абяззброілі, не дазволіўшы карыстацца алоўкам.

«Прасіў да апошняга, але безвынікова. Гэта сапраўднае псыхалягічнае катаванне», — падсумаваў Някляеў.

Што да меркаванай акцыі, абвешчанай Беларускім нацыянальным кангрэсам на кастрычнік, па словах Някляева, усё будзе залежыць ад узроўню «крытычнай масы» у грамдзтве. Пакуль яе не назіраецца — падаецца, што дзяржаве ўдалося «замарозіць» пратэстныя настроі.

Але доўга так працягвацца ня можа, лічыць Ўладзімер Някляеў, пiша Радыё Свабода.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.