Міністр інфармацыі Лілія Ананіч адказала сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу на зварот у справе публікацыі яго тэлефоннай размовы са Змітром Дашкевічам у фільме “Звонок другу”, паказаным увесну па БТ.

Паводле Ананіч, публікацыя аўдыё прыватнай тэлефоннай размовы ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу не з’яўляецца парушэннем закона. Для нейкіх мер адказнасці ў дачыненні да БТ, падсумоўвае Ананіч, няма падставаў.

– Адказ міністра інфармацыі можна цалкам публікаваць у рубрыцы “Ноў комэнт” – кажа Павел Севярынец, – У цэнтры Еўропы нечакана разгарнулася цэлая пірацкая дзяржава. У вас крадуць вашу прыватную размову, яе выстаўляюць у эфір на агляд мільёнаў, і – барабанная дроб! – урад афіцыйна прызнае гэта абсалютна дазволеным! Застаецца падняць “Вясёлага Роджэра” па-над будынкам Міністэрства інфармацыі на праспекце Пераможцаў, 11 і хорам, усім міністэрствам, зацягнуць песню “Пятнаццаць чалавек на куфар мерцвяка.” Капітан Флінт адпачывае, пiша bchd.info.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: