„Як вы ставіцеся да рэптыліяў? – запытаў нас малады хлопец у форме будаўніка каля брамы манастыра ў Пустынках пад Мсціславам, – у нас на тэрыторыі шмат вужакаў і яшчарак, яны паўсюль”,  – прагучала як пачатак добрага дэтэктыву.

Пад Мсціслаўлем каля   вёскі Пустынкі знаходзіцца Успенскі манастыр. Заснавальнікам манастыра з’яўляецца дзясяты сын Вялікага князя Альгерда Лугвень, які з хрышчэннем прыняў імя Сімяён.

Паводле легенды сын вялікага князя Альгерда Лугвень стаў губляць зрок. Праз некаторы час Лугвеню прысніўся сон, у якім ён даведаўся, што зрок можна аднавіць у крыніцы ў Пустынках. Князь абмыў у крыніцы твар, да яго вярнуўся зрок. Пасля здзяйсненя цуда ў 1380 годзе ў Пустынках быў заснаваны манастыр.

З сярэдзіны XVI стагоддзя, калі ў выніку вайны паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай манахі былі забітыя, манастыр занядбаны. Манахі вярнуліся ў Пустынкі ў 1839 годзе.

У ХIХ стагоддзі пабудавалі каменны Успенскі храм, а затым – Пакроўская царква і храм Раства Прасвятой Багародзіцы, які размешчаны побач з крыніцай. Будаўніцтва Успенскага храма спачатку ішло пад кіраўніцтвам уніятаў і доўжылася сем гадоў, пачынаючы з 1801 года. Царкву Раства Прасвятой Багародзіцы ўзвялі ў 1864 годзе.

Шатровая званіца мае вышыню 59 метраў.

Пасля рэвалюцыі і да Другой сусветнай вайны ў манастыры дзейнічаў дзіцячы дом,  пасля вайны манастыр быў зачынены, разрабаваны,  разбураны.

На тэрыторыі манастыра дзейнічае купальня над цудатворнай крыніцай.

Рэканструкцыя манастыра распачатая ў 2003 годзе.

Беларуская Радые Рацыя  


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.