Расія ніколі не жыла цяперашнім часам, сённяшнім днём. Заўсёды яна светлай будучыняй жыла.

Уладзімір Някляеў

 

Светлай будучыняй пасля рэвалюцыі, будучыняй пасля Грамадзянскай вайны, пасля Вялікай Айчыннай.. Будучыняй пасля Сталіна, пасля Хрушчова, пасля Брэжнева… Цяпер яна будзе жыць будучыняй пасля Пуціна, якую Пуцін абнуліў. Як можа абнуліць яе каранавірус, калі не знойдзецца супраць яго вакцыны.

Так, абнуліўшы папярэднія свае прэзідэнцкія тэрміны, Пуцін абнуліў будучыню Расіі. А разам з ёй і прывязаную да яе будучыню Беларусі. Цяпер не трэба хадзіць да цыганкі, гадаць, што будзе заўтра? Тое самае, што сёння. Духоўная дэградацыя, застой, крадзёж, карупцыя, панаванне карных органаў, падаўленне ўсялякіх свабод, любой жывой, маладой сілы.

Што ў такой сітуацыі нам рабіць? Толькі адно: рассякаць вузлы, якія звязваюць нас з такой будучыняй. Інакш будучыні ў нас не будзе.

Уладзімір Някляеў

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...