Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску 2 ліпеня. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік.

Пуцін прыляціць у Мінск на адкрыццё Музея Вялікай Айчыннай вайны, фота tut.by.

Пуцін прыляціць у Мінск на адкрыццё Музея Вялікай Айчыннай вайны, фота tut.by.

Цырымонія прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Плошча музея зойме 27 тысяч квадратных метраў. У музеі будзе арганізавана 10 экспазіцыйных залаў.

Паводле словаў намесніка міністра, у адрозненне ад старога музея, экспазіцыя ў новым будынку не абмяжоўваецца перыядам Другой сусветнай вайны, а ахоплівае гістарычны адрэзак з 1920 года да 1950-га.

Беларусь заплаціла ў той вайне страшную цану. Тактыка татальнай вайны зрабіла з Беларусі выпаленую зямлю. Толькі ў 1970-я гады наша краіна дасягнула перадваеннай колькасці насельніцтва.

У старым музеі, як і ў школьных падручніках, гісторыя вайны падавалася з савецкіх пазіцый. Замоўчваліся сталінскія рэпрэсіі, памылкі савецкіх палкаводцаў. На гісторыю глядзелі з пазіцыі СССР і Расіі, а не Беларусі.

Савецкая версія гісторыі хавае той факт, што вайна пачалася з пакта Молатава і Рыбентропа, а савецкія і нацысцкія войскі ў 1939 нават правялі супольны парад у Брэсце. Бяздарная палітыка Сталіна прывяла да таго, што нацысты захапілі Беларусь за некалькі тыдняў.

Цяпер Беларусь магла б стаць нейтральнай, як Фінляндыя. Але Пуцін уцягвае нашу краіну ў сваю арбіту. Часткай гэтай палітыкі будзе і дадзены візіт.

Крыніца: Наша ніва

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...