Летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ у Менску не спыніць улады Беларусі ад рэпрэсій, – мяркуе палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

У эфіры Беларускага радыё Рацыя Якаўлеўскі адзначыў, што гэтая сустрэча будзе перадусім выкарыстаная ўладамі Беларусі як прапагандысцкае мерапрыемства.

-Словы крытыкі за рэпрэсіі і парушэнне дэмакратычных прынцыпаў з вуснаў еўрапейцаў будуць гучаць, але не паўплываюць на пераслед апазіцыі і журналістаў, кажа Раман Якаўлеўскі. – Будуць імкнуцца шэраг колай з Еўропы паўплываць на гэта. Але будзе тое безвынікова. Бо сённяшняе АБСЕ не ёсць нейкая ўплывовая структура, якая можа прымусіць выконваць. Яна не можа.

З пачатку года ў Беларусі за ўдзел у акцыях пратэсту былі затрыманыя больш за тысячу чалавек. 35 асобаў былі затрыманыя па крымінальнай справе аб „патрыётах”. З іх 19 чалавек па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Add comment

E-mail is already registered on the site. Please use the Login form or enter another.

You entered an incorrect username or password

Sorry, you must be logged in to post a comment.