Расейскія пранкеры Ваван і Лексус патэлефанавалі нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч і прадставіліся міністрам культуры Украіны Яўгенам Нішчуком.

На ютуб-канале пранкераў запісу размовы са Святланай Алексіевіч пакуль няма. Але фрагменты гукавой версіі паказаў расейскі тэлеканал РТР. Размове пранкераў з пісьменніцай ён прысвяціў 5 хвілін эфірнага часу.

* * *

Пранкер: Адну з узнагарод, пра якую я гаварыў з прэзідэнтам, гэта вельмі ганаровая ўзнагарода, «Ордэн нябеснай сотні»

Алексіевіч: Так, канечне, гэта вялікая ўзнагарода.

Пранкер: Ордэн Нябеснай сотні мы ўручаем у тым ліку і замежным грамадзянам.

Алексіевіч: Добра. Я вельмі ўдзячная вам за гэтае жаданне і падтрымку. Гэта, канечне, ускладніць маё жыццё. Але яшчэ раз засведчыць, што я не адмаўляюся ад сваіх перакананняў.

* * *

Алексіевіч: Тое, што робіць сёння Расея, разлагае яе ўласны народ.

* * *

Алексіевіч: Працэс дэкамунізацыі, які ў вас ідзе, помнікі, чым хутчэй, тым лепш.

Пранкер: Я лічу, што не столькі дэкамунізацыя, колькі дэрусіфікацыя

Алексіевіч: Гэта вельмі складаная праблема. Я думаю, што яна можа вырашыцца ў новых пакаленнях. Калі з садку гадаваць людзей інакш.

У ролі экспертаў, якія ацэньваюць словы Алексіевіч, выступілі пісьменьнік Захар Прылепін, вядомы сваёй падтрымкай сепаратыстаў у так званых ДНР і ЛНР, пісьменнік Вадзім Левенталь і журналіст Максім Кананека. Яны абвінавацілі лаўрэатку нобелеўскай прэміі «ў разуменні забойства рускіх людзей» і «сучасным фашызме», «ультраправай рыторыцы». Сваю ацэнку словам Алексіевіч выказалі і журналісты РТР, заявіўшы, што «Алексіевіч жыве ў паралельнай рэальнасці».

Чытайце па тэме:  Роберт Тышкевіч: Карты паляка чакае больш за 100 тыс. грамадзян Беларусі

На сайце РТР з’явілася інфармацыя пра другі розыгрыш. Падчас другога званка Алексіевіч пранкер прадставіўся супрацоўнікам Міністэрства культуры Расеі. Пісьменніцы прапанавалі сустрэчу з Пуціным і Ордэн дружбы народаў.

У інтэрв’ю Свабодзе гэты выпадак з нобелеўскай лаўрэаткай пракаментаваў публіцыст, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута:

«Па-першае, на гэта наагул не трэба рэагаваць. Як на ўсё гэта павінна рэагаваць Святлана Аляксандраўна, гэта яе асабістая справа. Але, на мой погляд, яна знаходзіцца ў такім высокім статусе, што на ўсіх гэтых пранкераў, прабачце, яна не павінна звяртаць увагу са сваёй вышыні.

А што тычыцца расейскіх агенцый і тэлеканалаў, яна ведала, што робіць, калі пачала публічна і сумленна крытыкаваць цяперашнюю расейскую ўладу. І тое, што адказ будзе, яна ведала. Я думаю, Святлана Алексіевіч свядома рабіла гэта. Зразумела, што тыя, хто працуе на Пуціна, будуць працаваць супраць яе.

У біяграфіі Святланы Алексіевіч тое, што яе разыгралі нейкія пранкеры і крытыкаваў нейкі расейскі тэлеканал, пазначана дакладна не будзе. А вось тое, што яна лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры, застанецца навекі.

З майго пункту гледжання, Святлана Алексіевіч на ўсіх гэтых пранкераў і расейскія каналы павінна глядзець па-філасофску: „Сабака брэша, а караван ідзе“. У той жа Расеі ёсць Кісялёвы і пранкеры, а ёсць прыхільнікі яе творчасці. Як кніжкі будуць выдаваць і купляць у Расеі. І ў Расеі ёсць частка грамадства, якая супраць Пуціна, але за Алексіевіч».

Чытайце па тэме:  Сергей Вишневский: Медальные аппетиты Беларуси были урезаны скандалами в тяжелой атлетике и гребле

Радыё Свабода


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.