1 снежня партал pravo.by апублікаваў міжурадавае беларуска-расейскае пагадненне аб сумесным тэхнічным забеспячэнні рэгіянальнай групоўкі войскаў. Яно было падпісанае ў Менску 2 лістапада 2016 году, а набыло моц 14 лістапада 2017 году.

У прыватнасці, у шостым артыкуле пагаднення адзначаецца:

«Дазабеспячэнне ўзбраеннем і вайсковай тэхнікай, іншымі матэрыяльнымі сродкамі беларускай часткі рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) арганізуецца Міністэрствам абароны Расейскай Федэрацыі ва ўзгодненых аб’ёмах за кошт наяўных запасаў Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы Саюзнай дзяржаве і ў ваенны час».


У дакуменце таксама адзначаецца, што ў перыяд непасрэднай пагрозы агрэсіі запасы ўзбраення і вайсковай тэхнікі, прызначаныя для расейскай часткі рэгіянальнай групоўкі войскаў, «могуць перамяшчацца на стацыянарную матэрыяльна-тэхнічную базу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». А ў ваенны час стацыянарная матэрыяльна-тэхнічная база беларускага войска будзе выкарыстоўваецца сумесна.

Пагадненне заключана тэрмінам на 5 гадоў і будзе аўтаматычна працягваецца на наступныя 5-гадовыя перыяды, калі ніводный з бакоў не заявіць аб сваім намеры спыніць яго дзеянне.

Белсат

Чытайце па тэме:  Израиль все же спас Азербайджан от «Искандеров»

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.