Міністэрства аховы здароўя Расеі заявіла пра канфіскацыю шэрагу недабраякасных прэпаратаў беларускай вытворчасці. Гаворка ідзе пра лекі ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» і РУП «Белмедпрэпараты». 

Як паведамляе Федэральная служба па наглядзе ў сферы аховы здароўя, у ампулах пентаксіфіліну і гентаміціну выяўленыя механічныя ўключэнні. У адной з ампул кафеіну-бензаату натрыю знойдзены аскепкі ампульнага шкла, паведамляе Белсат.

Медыкамента цяпер канфіскаваныя. Інфармацыі пра ўскладнення ў пацыентаў расейскі бок не паведамляе.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...