Інтэрв’ю са скандальным расейскім чыноўнікам, які публічна заявіў аб штучнасці беларускай мовы і дзяржаўнасці, з нагоды пратэсту МЗС Беларусі ў сувязі з ягонымі выказваннямі.

rsh
Пасля публічнага выказвання дырэктара Расейскага інстытуту стратэгічных даследаванняў Леаніда Рашэтнікава пра штучнасць беларускай мовы МЗС Беларусі выклікаў дарадцу-пасланніка амбасады Расеі Вадзіма Гусева і выказаў афіцыйны пратэст.

Адстаўны генерал-лейтэнант Рашэтнікаў выступіў з заявай пра тое, што «беларуская мова была створаная пастановай паседжання аргбюро ЦК ВКП(б) у 1926 годзе», а Беларусь назваў «гістарычнай часткай Расеі, малой краінай, якая не можа жыць самастойна».

— Не трэба вольна інтэрпрэтаваць мае словы, чым якраз займаецца ваш МЗС і журналісты. Я не казаў, што мова была створаная, я казаў: ёсць дакумент 1926 году аб стварэнні беларускай мовы. Вось яго і каментуйце, а не мяне! — абурыўся Рашэтнікаў у інтэрв’ю.

— Вы назвалі Беларусь «гістарычнай часткай Расеі». Дагэтуль сапраўды так лічыце?

— Вядома! Беларусь — частка велізарнай дзяржавы, якая называлася Расеяй. Так склалася яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Часткова ці цалкам — няважна. Але мы жылі адной гісторыяй доўгі час, хоць і з перапынкамі. І ў маёй заяве няма нічога, чаго б не казаў кожны адукаваны расеец. Як можна заткнуць рот мільёнам людзей? Я выступіў з заявай публічна, а нас прэзідэнт Лукашэнка публічна два гады таму назваў «дэбіламі», а цяпер газета «СБ» напісала, што я балбатун. Гэта пішуць палітычныя салагі.

Чытайце па тэме:  Расійскія неанацысты зноў вучаць беларускіх дзяцей забіваць

— Але ў 1991 годзе Беларусь стала незалежнай і ў такім стане знаходзіцца і сёння.

— Ну так, стала… Колькі яшчэ гэтая незалежнасць будзе трываць — 100, 200 ці 20 гадоў — невядома. Мы мусім жыць як два братэрскія народы… Мы ж і так аб’яднаныя ў Саюзную дзяржаву.

— Але прэзідэнты розныя.

— Ну і добра! А дзяржава адна. Ну давайце адменім яе. Тады будзе іншая размова, будзе другая Украіна, дзе за 30 гадоў апрацавалі людзей так, што яны ненавідзяць расейцаў. Атрымаўшы незалежнасць, не трэба аб’яўляць сябе часткаю «ліцвінскай» гісторыі. Вы не хочаце ганарыцца Дастаеўскім і Пушкіным, а хочаце ганарыцца Міцкевічам? Гэта проста жудасна…

Тэндэнцыі вельмі падобныя да Януковіча ўзору 2012-2013 гадоў, вельмі падобныя. Балюча назіраць гэта. Але мы не можам не заўважаць відавочнага, і няхай таварышы з МЗС не крыўдуюць. Зводзіць беларускі народ у іншы бок — рызыкоўная аперацыя. Усё роўна праз дзясятак гадоў гэтыя спробы загінуць.

— Што ці хто канкрэтна загіне?

— Палітыка Лукашэнкі праваліцца, бо яна не адпавядае запыту насельніцтва. Навошта нас разрываць? Хоча ператварыцца ў Польшчу? Жахліва… Яшчэ адна Польшча ля нашых межаў з’явіцца. Меркаванні накшталт майго будуць пашырацца ў Расеі з кожным днём, калі Лукашэнка надалей будзе замоўчваць агульную гісторыю і разварочвацца на Захад. Так і напішыце.

Чытайце па тэме:  Шумченко обжалует результаты проверки по делу о сепаратистских надписях на автомобиле

Радыё Свабода


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.