Расіяне апублікавалі тэкст пагаднення аб візах, які пакуль не падпісалі беларусы. Дакумент з’явіўся на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расійскай Федэрацыі, паведамляе Еўрарадыё.

Travel.otzyv.by

 

Пагадненне аб узаемным прызнанні віз збіраліся падпісаць 13 снежня на пасяджэнні Саўміна саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў Брэсце. Але беларускі прэм’ер Сяргей Румас заявіў, што падпісанне магчымае толькі пасля завяршэння ўнутрыдзяржаўных працэдур у Беларусі. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, што ён не паспеў азнаёміцца з дакументам. “З саюзным шэнгенам праблем не будзе”, — паабяцаў ён.

Дакумент прадугледжвае, што замежнікі, у якіх ёсць беларуская віза, змогуць трапіць у Расію і знаходзіцца на яе тэрыторыі да заканчэння тэрміну яе дзеяння. Такія ж правілы будуць дзейнічаць у Беларусі для замежных грамадзян, якія маюць расійскую візу. Калі замежнік знаходзіцца ў “чорным спісе” ў адной з краін, ён у другую краіну не зможа трапіць. Таксама Беларусь і Расія могуць адмовіць ва ўездзе ці абмежаваць тэрмін знаходжання замежніка “у мэтах забеспячэння абароназдольнасці ці бяспекі дзяржавы, альбо грамадскага парадку, альбо абароны здароўя насельніцтва”.

Дакладна вызначаныя аўтадарогі, па якіх замежнікі змогуць прыязджаць у Расію з Беларусі ці наадварот.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...