Генадзь Якавіцкі, асуджаны да смяротнага пакарання, расстраляны ў СІЗА №1 г Мінска. Прысуд прыведзены ў выкананне 5 лістапада 2016 года – гэтым днём расстраляныя таксама Іван Кулеш ды Сяргей Хмялеўскі.

jakavicki-sud-2

Сваякі расстралянага перадалі каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакаранння ў Беларусі” Андрэю Палудзе дакумент з Мінскага абласнога суда, які падцвярджае гэтую інфармацыю:

“Паведамляем, што прысудам Мінскага абласнога суда ад 5 студзеня 2016 года Ваш бацька Якавіцкі Генадзь Генадзьевіч асуджаны па ч.3 арт, 174, п.п. 6, 12 арт. 139 КК да выключнай меры пакарання – смяротнай кары – уступіў у законную сілу 8 красавіка 2016 года і прыведзены ў выкананне 5 лістапада 2016 года”.

jakavicki-dakument-rastrel

Відавочна, што ўсіх траіх смяротнікаў расстралялі ў адзін і той жа дзень, паведамляе ПЦ “Вясна”. Некалькі дзён таму праваабаронцам стала вядома аб тым, што ў Мінскім СІЗА №1 расстраляны асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Лідскага раёна Іван Кулеш. Мяркуемая дата прывядзення смяротнага прысуда – 5 лістапада. А 29 лістапада сваякі Сяргея Хмялеўскага паведамілі каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палудзе, што прысуд да смяротнага пакарання ў дачыненні да іх блізкага чалавека прыведзены ў выкананне.

Прысудам Мінскага абласнога суда ад 5 студзеня 2016 года Генадзь Якавіцкі, неаднаразова судзімы, прызнаны вінаватым у забойстве сваёй сужыцелькі, учыненым з асаблівай жорсткасцю. Раней ён быў судзімы за забойства, ухіленне ад выплаты аліментаў. На падставе п.п. 6 і 16 ч. 2 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь прызначаная выключная мера пакарання — смяротнае пакаранне. Калегія Вярхоўнага суда 8 красавіка не задаволіла апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Вілейкі Генадзя Якавіцкага.

Чытайце па тэме:  В Израиле хотят ввести смертную казнь для террористов

Гэта чацвёртае прыведзенае ў выкананне пакаранне ў гэтым годзе: 18 красавіка быў растраляны Сяргей Іваноў.

Нагадаем, што Amnesty Intrnational выступіла ў абарону Генадзя Якавіцкага і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.