Па факце гібелі жаўнера Аляксандра Коржыча ў 72-м Аб’яднаным вучэбным цэнтры ў Печах пад Барысавам следчыя распачалі 5 крымінальных справаў. Пра гэта паведаміў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

14 лютага падчас прэс-канферэнцыі міністр абароны пацвердзіў інфармацыю, што цела жаўнера знайшлі на сёмы дзень пасля смерці.

Андрэй Раўкоў таксама заявіў, што да смерці жаўнера магло спрычыніцца выхаванне ў сям’і, настаўнікі і «агрэсія на экранах камп’ютараў».

Госць праграмы «Гарчы каментар», апазіцыйны палітык ды лідар Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька жорстка раскрытыкаваў заяву Раўкова.

«Колькі б ты зараз не ўзбуджаў крымінальных спраў – гэта будзе толькі спробаю зацерці на мундзіры плямы смерцяў у Печах», – заявіў Лябедзька.

Заяву міністра абароны ў эфіры нашага тэлеканалу таксама пракаментавала маці Аляксандра Коржыча.

«Саша ў нас рос у дабрабыце і атрымаў нармальнае выхаванне. Уся сям’я яго рыхтавала да войска. У нас было так: сын – гэта жаўнер», – распавядае Святлана Коржыч.

Маці Аляксандра Коржыча сцвярджае, што «калі б ён [міністр абароны. – Заўв. Belsat.eu] убачыў цела, то ён бы не сказаў, што Саша правісеў 7 дзён».

Нагадаем, 21-гадовага жаўнера Аляксандра Коржыча 3 кастрычніка знайшлі павешаным у падвале на тэрыторыі вайсковай часткі ў Пячах. Труп Коржыча знайшлі са звязанымі шнурком нагамі і надзетай на галаву майкай. Паводле сваякоў і сяброў Аляксандра, хлопец стаў ахвярай дзедаўшчыны.

Чытайце па тэме:  Генерал Гайдукевіч: «Камандзіра часткі ў Пячах адназначна трэба здымаць»

belsat.eu


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.