Дагэтуль на беларуска-украінскай мяжы ў пункце пропуску Новая Гута трымаюць грамадзкага актывіста з Рэчыцы Ігара Міхалеўскага.

 

Па інфармацыі рэчыцкага праваабаронцы Валерыя Пуціцкага, актывіст быў зняты памежнікамі сёння ў 11 гадзін раніцы з рэйсавага аўтобуса “Рэчыца-Кіеў” для асабістага дагляду. Двойчы Міхалеўскага абшуквалі, спачатку без панятых, а затым, спахапіўшыся, зрабілі гэта з панятымі.

Прычыну такой пільнай увагі да актывіста ні памежнікі, ні мытнікі яму не паведамілі. Міхалеўскі па стане на 13 гадзін знаходзіцца на пункце пропуску і чакае нейкага рашэння.

Праваабаронцы высвятляюць інфармацыю з прэтэнзіямі памежнікаў да актывіста.

Пазней, стала вядома, што Міхалеўскага адпусцілі праз тры гадзіны без складання якіх-кольвеч пратаколаў.

Вясна

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: