Актывісты, якія пратэстуюць супраць адкрыцця рэстарану «Поедем поедим» ля мэмарыялу ахвяраў сталінізму ў Курапатах, сталі сведкамі, як ён пачаў прымаць наведнікаў позна ўвечары 5 чэрвеня, паведамляе Радыё Свабода.

Забаўляльная ўстанова ў Курапатах

 

Сведкамі адкрыцця сталі рэжысэр Аляксей Туровіч і грамадзкі актывіст Леанід Кулакоў. Паводле іх, дзесьці а 21-й гадзіне афіцыянты пачалі абслугоўваць наведнікаў за столікамі. Аркуш з надпісам «Закрыто» знік з брамы. Праўда, сёння, калі на подступах з’явіліся пратэстоўцы, паперку вярнулі назад.

Як і ў папярэднія дні, з раніцы адзін за адным да рэстарана пад’яжджаюць фургоны з прадуктамі. Таксама ахова прапускае дзяўчат, якія кажуць, што ідуць па аб’явах аб працаўладкаванні.

Адзін з ініцыятараў супраціву Павал Севярынец прапанаваў ставіць намёты, распачынаць кругласутачную варту і вывешваць на агароджы інфармацыю пра масавыя расстрэлы ў Курапатах.

Пікетоўцы тым часам чытаюць па чарзе патрыятычныя вершы. Пасля гэтага яны пачалі блякаваць уезд у рэстаран, тлумачаць кіроўцам, што гэта акцыя пратэсту супраць дзейнасці забаўляльнай установы ў непасрэднай блізкасці ад народнага мэмарыялу.

Чытайце па тэме:  Алексіевіч пра Курапаты: «Мяне не пакідае вобраз міністра Шуневіча ў форме НКВД»
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: