Такое рашэнне 14 студзеня ў Варшаве прыняў Рух салідарнасці “Разам”.

statkevich1

Кіраўніцтва руху выказала занепакоенасць магчымым запрашэннем А.Лукашэнкі  на саміт у Рыгу 21-22 траўня 2015 года і раз’яднанасцю беларускай апазіцыі напярэдадні правядзення чарговага выбарчага фарсу. Рух “Разам” вырашыў пікетаваць амбасаду Латвіі  ў Варшаве ў выпадку пацвярджэння гэтай інфармацыі. Кіраўніцтва руху мусіць прыняць заяву пра неабходнасць абрання Міколы Статкевіча адзіным кандыдатам ад апазіцыі, паведаміў старшыня аранізацыі Вячаслаў Сіўчык.

Удзельнікі паседжання абмеркавалі палітычную сітуацыю ва Украіне і Беларусі. Актывісты руха прымуць удзел салідарнасці з лідэрам дэмакратычнага руху Татарстану Рафіса Кашапава і ўкраінскіх актывістаў Міколы Карпюка, Надзеі Саўчанкі, Алега Сянцова і іншых , якія знаходзяцца ў расійскіх турмах. Таксама актывісты руха Салідарнасці “Разам” прымуць удзел у акцыях ушанавання памяці герояў Нябеснай сотні 22 студзеня.

Крыніца: Беларуская праўда

 

Чытайце па тэме:  Анатолий Змитрович: Профсоюз "Салідарнасць" должен объединить "95% предпринимательского болота"
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: