Рух салідарнасіц “Разам” патрабуе вызваліць пяцярых беларусаў, арыштаваных за акцыю салідарнасці каля амбасады Украіны ў Мінску.

bel-u

26 студзеня рух салідарнасці “Разам” ладзіць акцыю пратэсту каля амбасады Беларусі ў Варшаве, а ў 13.30 актвісты руху пойдуць да амбасады Украіны, дзе будуць прасіць ейнае кіраўніцтва паўплываць на сітуацыю.

Як пісала Беларуская праўда, 23 студзеня ў Цэнтральным РУУС Мінска асудзілі пяцярых удзельнікаў акцыі салідарнасці з Украінай: Максім Вінярскі і Алесь Макаеў асуджаны на 15 сутак арышту, Яўген Батура і Мікола Колас на 10 сутак, Вольга Нікалайчык – на 5 сутак. Усіх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі.

У той жа дзень суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў Ніну Багінскую на 3 мільёны 600 тысяч рублёў па тым жа абвінавачанні.

Чытайце па тэме:  Беларусь хочет в 2015 году одолжить 1 млрд долларов через евробонды
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: