У Слупску працуе Цэнтар расейскай культуры і мовы, якая фінансуецца Фондам “Рускі мір”.

Слупск, Палац Паморскіх князёў      www.slupsk.pl, fot.Michał Słupczewski

 

У Слупску на Балтыйскім моры працуе Цэнтар расейскай культуры і мовы. Арганізацыя фінансуецца Фондам “Рускі мір”. Фонд лічыцца адным з самых магутных органаў прапаганды Крамля. Яго ўзначальвае былы намеснік кіраўніка КДБ і ўнук вядомага Вячаслава Молатава, – паведамляе «Gazeta Polska».

Выданне абвінавачвае арганізацыю ў тым, што яна шырыць расейскую прапаганду сярод польскіх дзяцей.

Паводле газэты, заняткі “Сустрэча за чаем”, майстар-клясы “Народнае мастацтва дэкарыравання фарфору”, “Масленіца”, “Тур па Маскве”, 80-ты юбілей Валянціны Церашковай толькі з выгляду нявінныя.

Праблема заключаецца ў тым, што яны прывіваюць сярод польскіх школьнікаў любоў да Расеі, якая ж у цяперашні час з’яўляецца агрэсарам у Грузія, Украіне, Малдове.

Адпаведна дакладу, падрыхтаваным Цэнтрам эўрапейскіх даследаванняў Вільфрэда Мартэнса, “Рускі мір” – гэта прапагандысцкае агенцтва, якое здабывае прыхільнасць у аўтарытэтных эўрапейскіх колах.

Польскае Радыё

Чытайце па тэме:  Интернет-тролли набросились с антиевропейскими комментариями на беларуский авто-портал
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: