Ягонымі намеснікамі абраныя Юры Лукашэвіч, Аляксей Янукевіч, Вадзім Саранчукоў, Зміцер Салошкін, Аляксандр Стральцоў. За Вольгу Дамаскіну прагаласавала 32 дэлегаты. Зала сустрэла такі выбар апладысментамі.

Рыгор Кастусёў, Беларуская праўда

У бюлетэні для галасаваньня было 6 прозвішчаў: Ілля Дабратвор, Вольга Дамаскіна, Рыгор Кастусёў, Алесь Таўстыка, Аляксандр Страх, Васіль Астроўскі, паведамляе Радыё Свабода.

‘ХVIII справаздачна-выбарчы з’езд Партыі БНФ «Адраджэньне» праходзіць у Мінску ў Палацы мастацтваў. У з’ездзе бяруць удзел каля 170 дэлегатаў. На парадку дня — справаздача папярэдняга старшыні партыі БНФ «Адраджэньне» Аляксея Янукевіча, выбары новага партыйнага лідэра, ягоных намеснікаў, Сойму партыі, вылучэнне кандыдата на прэзідэнты на наступныя выбары ды іншае.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: