Два дні таму не хапала яшчэ 15% ад неабходнай сумы, што збіралася на платформе  «Талака». Але калі тайбаксёр Віталь Гуркоў выставіў на аўкцыён  у падтрымку кампаніі па збору сродкаў свой пераможны шалік, справа пайшла значна шпарчэй.

Эскіз помніка распрацаваў Гэнік Лойка

 

На гэты момант сабрана 17 505 рублёў — 100% сумы. Трэба адзначыць, што гэта значна больш, чым планавалася сабраць першапачаткова. Падчас кампаніі было вырашана, што раставая скульптура нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША мусіць стаяць на п’едэстале. Гэта і пацягнула павелічэнне сумы, пiша Наша Нiва.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...