За час раследаваньня крымінальнай справы Аляксандра Коржыча загінуў сведка і памерла бабуля салдата, якая праходзіла па справе як пацярпелая. Пра гэта паведаміла маці знойдзенага павешаным у Пячах салдата Аляксандра Коржыча Святлана.

Святлана Коржыч

 

Святлана Коржыч распавяла журналістам парталу «Медиа-Полесье», што тыдзень таму ёй даслалі ліст са Следчага камітэта і паведамілі, што следзтва будзе працягнута да чэрвеня.

«А тут раптам такі рэзкі паварот. Я ім сказала, што вы, напэўна, жадаеце, каб усе тыя, хто мае дачыненьне да гэтай справы, зніклі. Справа ў тым, што роўна праз 5 месяцаў пасля смерці Сашы, 3 сакавіка, памерла яго бабуля, якая праходзіла пацярпелай па справе, а нядаўна на вучэннях ва Уруччы загінуў калега Сашы, які праходзіў сведкам. Я ўжо і ня ведаю, што думаць», — кажа Сьвятлана.

4 красавіка падчас плянавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы 120 асобнай мэханізаванай брыгады вайскоўцамі тэрміновай ваеннай службы, якія ўваходзілі ў экіпаж баявой машыны пэхоты, былі парушаныя захады бяспекі. У выніку старшы мэханік-кіроўца БМП Дзмітры Ўдод атрымаў агнястрэльнае раненне і памёр. Адбылося гэта на палігоне Уручча пад Менскам. Вядома, што ў хлопца трапілі з танкавага кулямёта Калашнікава, якім абсталёўваецца БМП.

Паводле афіцыйнай вэрсіі Следчага камітэта, Аляксандар Коржыч, які праходзіў службу ў Печах пад Барысавам, быў даведзены да самагубства. Пра такія высновы следзтва паведаміў 19 красавіка журналістам начальнік галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэту Алег Шандаровіч.

Чытайце па тэме:  Сведения Совбеза по "делу Коржича" отличаются от данных Следственного комитета

Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: