А лідэр МФ Салігорска рыхтуецца “інспектаваць” Салігорскі ІЧУ.

Фота: Наша ніва

Фота: Наша ніва

 

Салігорскім маладафронтаўцам пагражаюць крымінальнай справай за вандалізм. Менавіта так мясцовая міліцыя расцаніла графіці на адрас Уладзіміра Пуціна, зробленыя невядомымі ў Салігорску.

putin

putin1“Пуцін х*йло” – не проста выпадковы выраз. Пасля анексіі Крыма і правакавання канфлікта ва Украіне, гэты лозунг прыдумалі украінскія футбольныя фанаты. Паступова ён стаў інтэрнацыянальным і папулярным ва ўсім свеце”, – напісаў па гарачых слядах акцыі Saligorsk.org

Да таго ж актывісты арт-групы «Партызан» размалявалі ў колеры нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга шыльду з назвай горада “Салігорск” на ўездзе ў калійную сталіцу Беларусі. Такім чынам “партызаны” павіншавалі гараджан з гадавінай Аршанскай бітвы.

З-за гэтых акцыяў цягам апошніх двух тыдняў адбыліся ператрусы ў Андруся Тычыны і Уладзіміра Лемеша, а таксама ў доме бацькоў Івана Шылы. Уладзімір Лемеш адседзеў двое сутак за “лаянку матам”. Андрусю Тычыну міліцыянты пагражалі крымінальнай справай “за распаўсюджванне парнаграфіі”. А самыя надпісы на адрас Пуціна цягнуць на “крымінальную справу за “вандалізм”, – кажа Іван Шыла.

У Івана Шылы, які вучыцца ў Польшчы, 29 верасня заканчваецца віза, і ён выязджае дадому. “Паколькі буду знаходзіцца ў Беларусі тры тыдні, схавацца наўрад выйдзе. А мяне крыху шукаюць нават. Таму, прыйдзецца асабіста напэўна пракантраляваць які рэмонт зроблены ў Салігорскім ІЧУ пасля нашых скаргаў”, – жартуе актывіст.

Крыніца: Беларуская праўда

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...