У студзені 2016-га года у Беларусі пачаў дзейнічаць новы антыкарупцыйны закон, а грамадзянам пачалі плаціць за інфармацыю пра карупцыянераў, але карупцыйныя скандалы не зніклі. Завяршаецца год адразу некалькімі вельмі гучнымі справамі ― затрыманнямі топ-менеджэраў заводаў МАЗ, МТЗ, БелАЗ, Гомсельмаш. 20 снежня стала вядома пра затрыманні кіраўніцтва ІТ-кампаніі “БелАВМ”, кіраўніка АРІП і Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Якімі яшчэ карупцыйнымі скандаламі нам запомніцца 2016 год.

Управляющая Фонда социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь Л. Бачило пишет явку с повинной

Кіраўнік ФСЗН Л. Бачыла піша яўку з павіннай 

Снежань ― прысуд былым кіраўнікам наваполацкага “Нафтана”.

Паводле версіі следства, толькі за адзін кантракт, падпісаны ў лютым 2013-га года, яны маглі атрымаць каля 900 тысяч еўра. Агульная шкода прадпрыемству ацэньвалася сумай ажно ў 3,4 мільёна еўра, кампенсавалі былыя кіраўнікі 2,4 мільёна.

У выніку былы намеснік гендырэктара “Нафтана” па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні атрымаў 12 гадоў пазбаўлення волі, экс-начальнік упраўлення вытворча-тэхнічнай камплектацыі — 9 гадоў, экс-начальнік аддзела камплектацыі — 7 гадоў турмы.

Жнівень ― справа аб завышэнні кошту будаўніцтва моста ў Віцебску.

Паводле інфармацыі КДК, былі змененыя істотныя пункты дамовы, сфармаваныя па выніках правядзення падрадных таргоў, у выніку чаго кошт аб’екта стаў вызначацца па нязменнай дагаворнай цане і гэта пацягнула за сабой завышэнне кошту матэрыялаў.

Прасцей кажучы, кошт моста быў завышаны больш чым на 700 тысяч долараў. Віну ўсклалі на “Віцебскаўтадар”, справа разглядаецца дагэтуль.

Ліпень ― прысуды суддзям Эканамічнага суда Мінска.

Суддзі Эканамічнага суда Мінска атрымалі вялікія тэрміны за карупцыйныя злачынствы. Суддзя Юрый Грушэцкі ― 11 гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у махлярстве, дачы і атрыманні хабару. Суддзя Алена Мельнікава ― 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за тое ж. Па справе праходзілі яшчэ чацвёра фігурантаў, якія атрымалі меншыя тэрміны.

Чытайце па тэме:  В КНР к смертной казни приговорен чиновник из Министерства железных дорог

Чэрвень ― 10 гадоў турмы былому старшыні канцэрна “Беллегпрам”.

Гродзенскі абласны суд прызнаў старшыню “Беллегпрам” Мішу Сучкова вінаватым у атрыманні хабару (ч. 3 арт. 430 КК), злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 КК), у замаху на злачынства (ч. 1 арт. 14). Сумы атрыманага Сучковым хабару не агалошваліся.

Чэрвень ― справа чыноўніка АБФФ Жукава, які курыраваў судзейства.

Ужо за кратамі Андрэй Жукаў цалкам прызнаў сябе вінаватым у атрыманні хабару на агульную суму каля 650 долараў (сумы вагаліся ад 50 да 100 долараў) і бутэлькі каньяку “Арарат”. Хабар Жукаў браў за прызначэнне суддзяў на канкрэтныя футбольныя матчы Вышэйшай лігі.

Чэрвень ― справа былога дырэктара прадпрыемства “Магілёўскі вагонабудаўнічы завод”.

Яго абвінавацілі ў атрыманні 759200 долараў хабару. Паводле дадзеных следства, гэта быў хабар, які перадаў прадстаўнік камерцыйнай структуры за заключэнне і своечасовую аплату кантракта з замежнай кампаніяй аб пастаўцы тавару. Суд гэтую справу пакуль не разглядаў.

Травень ― карупцыя на Мінскай рэгіянальнай мытні.

Супрацоўнікі мытні праз пасярэдніка з былых работнікаў на працягу некалькіх гадоў сістэматычна атрымлівалі хабары ад камерсантаў. За гэтыя грошы яны дапамагалі паскорыць мытнае афармленне грузаў а таксама праводзілі неналежным чынам мытны кантроль. Сумы былі адносна невялікімі. Напрыклад, начальніка Маладзечанскага мытнага паста затрымалі пры атрыманні чарговага хабару памерам 1100 долараў. Пасярэднік пры перадачы хабару, былы супрацоўнік мытні, таксама затрыманы.

Чытайце па тэме:  КГБ подтвердил задержание замдиректора "Трайпл" и замминистра Минсельхозпрода

Красавік ― справа былых менеджараў Мінскага маторнага завода.

Відаць, самая гучная за ўвесь год, калі меркаваць па суме нанесенай шкоды. Яе ацанілі ажно ў 5,4 мільёна еўра. Пад варту былі ўзятыя намеснік тэхнічнага дырэктара па будаўніцтве ліцейнага завода, галоўны металург і яго намеснік. Паводле інфармацыі міліцыі, затрыманыя “дапамаглі” латвійскай кампаніі перамагчы ў тэндары на пастаўку тэхналогій і комплексу абсталявання для вытворчасці чыгуннага ліцця. У перыяд з 2011 па 2014 года завод набываў абсталяванне коштам у 5,4 мільёна еўра, якое не адпавядала тэхнічнаму заданню і заключанаму кантракту. Усім пагражае па дзесяць гадоў турмы, суд яшчэ не пачаўся.

Сакавік ― пяць крымінальных спраў супраць гендырэктара “Мінскаблаўтатранса”.

Следства выявіла, што генеральны дырэктар “Мінскаблаўтатранса” выкарыстоўваў сваё службовае становішча і сістэматычна прыцягваў сваіх падначаленых у іх працоўны час для выканання будаўнічых і гаспадарчых прац на сваім уласным участку, а таксама дома ў сваіх сваякоў. Чыноўнік сістэматычна набываў за кошт прадпрыемства мэблю, бытавую тэхніку, аўтамабільныя дэталі і камплектуючыя вырабы. Каб схаваць раскраданні, ён загадваў кіраўнікам раённых прадпрыемстваў уносіць у афіцыйныя дакументы лжывыя звесткі пра набытыя тавары, якія спісваліся на выдаткі па рамонце і эксплуатацыі службовага транспарту.

Люты ― прысуд высокапастаўленаму чыноўніку Міністэрства фінансаў.

Начальнік упраўлення інвестыцыйнай палітыкі і фінансаў будаўнічай сферы Мінфіна у 2011 годзе садзейнічае ў збыце акрылавых ваннаў, якія выпускае адно з прадпрыемстваў (у тым ліку пастаўцы іх на аб’екты, што будуюцца з падтрымкай дзяржавы), а таксама пагашэнні запазычанасці за пастаўленую прадукцыю. Чыноўнік атрымаў ад дырэктара ў якасці хабару аўтамабіль Toyota Hilux. Тады ён каштаваў больш за 250 мільёнаў рублёў. У наступныя два гады супрацоўнік Мінфіна запраўляў свой легкавік за кошт гэтага прадпрыемства (усяго больш за 550 літраў дызпаліва).

Чытайце па тэме:  Борьба с коррупцией продолжается во втором чтении

Ад дырэктара іншага прадпрыемства ён атрымаў у якасці хабару 2 400 кілаграмаў даламітавай мукі. Суд Партызанскага раёна Мінска асудзіў былога чыноўніка на шэсць гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Студзень ― прысуд былому начальніку Ашмянскай мытні.

Сем гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму атрымаў начальніку Ашмянскай мытні за хабар. Яму прызначылі канфіскацыю ўсёй маёмасці, пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў. Таксама ён пазбаўлены спецыяльнага звання дзяржаўнага дарадцы мытнай службы трэцяга рангу. З былога начальніка мытні ў даход дзяржавы таксама спагналі больш за 250 млн рублёў (старымі).

Акрамя былога дырэктара па “справе Ашмянскіх мытнікаў” праходзяць каля 30 чалавек. Суды ідуць дагэтуль.

Еўрарадыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: