Прыступкі, з якіх у Маскве заяўляюць, што ніякай беларускай дзяржавы, беларускага народа, беларускай мовы не існуе, усё вышэй.

neklyaev

«Якая ж Беларусь незалежная ад Масквы і як гэта Масква ёй нічога дыктаваць ня можа?» – шчыра спытаў пра тое, чаго ён не разумее і проста па прыродзе сваёй ніколі не здолее зразумець, дырэктар Расійскага інстытута стратэгічных даследванняў генерал Л. Рашэтнікаў. А гэта вам не троль з парталу “Regnum”.

Гэта не першая ягоная публічная заява такога (шавіністычнага, антыбеларускага) кшталту. У траўні 2016 года на прэзентацыі кнігі Л. Рашэтнікава «Вернуться в Россию. Третий путь или тупики безнадежности» ў Белградзе з ягоных вуснаў прагучала вось што:

«Я в Полоцке в музей захожу, и экскурсовод рассказывает о белорусском народе, который со Средних веков вел борьбу за независимость. И самый первый экспонат в этом музее — газета “Правда”, постановление оргбюро ЦК ВКПБ от 1926 года, называется “О создании белорусского языка”. Сатанизм!»

І цяпер ён паўтарыў тое самае.

Гэта насамрэч «сатанізм». Хоць бы таму, што бессаромная мана: такой пастановы ніколі не было. А дырэктар інстытута, які рыхтуе аналітыку для прэзідэнта РФ, заяўляе, што была.

Для людзей са светапоглядамі генерала Л. Рашэтнікава ні беларускамоўны тэкст “Статуту ВКЛ” не ёсць доказ старажытнасці беларускай мовы, ні Скарына з ягонай “рускай” (як даводзяць апалагеты рускага свету) мовай: “…люд посполітый читаючи и слухаючи можеть поразумети что есть потребно…” – не ёсць аўтарытэт. Для іх “беларуская мова створана ў 1926 годзе пастановай аргбюро ЦК ВКП(б) ” – і амінь. У такім разе пра што казаў вось гэты (безумоўны для генералаў) аўтарытэт на пяць гадоў раней, чым з’явілася (і пачала ствараць беларускую мову) прыдуманая «гісторыкам» Рашэтнікавым пастанова?..

«И. Сталин. “Заключительное слово на Х съезде РКП (б). 18.03.1921”. Я имею записку о том, что мы, коммунисты, будто бы насаждаем белорусскую национальность искусственно. Это неверно, потому что существует белорусская нация, у которой имеется свой язык, отличный от русского, ввиду чего поднять культуру белорусского народа можно лишь на родном его языке. Такие же речи раздавались лет пять тому назад об Украине, об украинской нации. А недавно еще говорилось, что украинская республика и украинская нация – выдумка немцев. Между тем ясно, что украинская нация существует, и развитие ее культуры составляет обязанность коммунистов. Нельзя идти против истории. Ясно, что если в городах Украины до сих пор еще преобладают русские элементы, то с течением времени эти города будут неизбежно украинизированы. Лет сорок тому назад Рига представляла собой немецкий город, но так как города растут за счет деревень, а деревня является хранительницей национальности, то теперь Рига — чисто латышский город. Лет пятьдесят тому назад все города Венгрии имели немецкий характер, теперь они мадьяризированы. То же самое будет с Белоруссией…»

І яшчэ на згаданай прэзентацыі ў Белградзе гісторык Рашэтнікаў сказаў: «Мы не знаем своей истории, мы знаем миф…»

Вось гэта праўда.

Уладзімір Някляеў


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.