Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ўстанову ў Менску, чыя назва выклікала пратэсты.

Саўка:
Ну-ка, Грышка, ты пайдзі-ка, пастрыгісь.
Адчыніўся ў Мінске барбершоп «Чэкіст».
Там табе арганізуюць «полубокс»
Максімальна быстра.
Прывядуць цябе ў парадак масьцяра,
І палучыш ты ў затылак дзевяць грам,
Дзевяць граммаў «Шыпра».

Грышка:
Я па гэткіх установах не хаджу,
Бо рабяты перакрочылі мяжу,
Тую хісткую мяжу дабра і зла
Абмінулі дзесьці.
І цяпер ты за гламурненькім ЧК
Рэстарацыю «Гестапавец» чакай.
Людцы, смачна есьці!

Саўка:
Ты давай, не перадзёргівай, май фрэнд!
Есьць жа ў Мінске ў нас Дзяржынскага праспект.
А вот Мюлера завулка дажэ нет,
Есьлі ты замеціл.
І паэтаму «Чэкіст» — нармальна, да,
А «Гестапаўца» ня будзе нікагда.
Ясна дажэ дзецям.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: